- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слова "апазіцыя" на постсавецкіх прасторах, за выключэньнем прыбалтыйскіх краінаў, па сёньня зьяўляецца сінонімам слова "вораг". Незалежна ад таго, хто знаходзіцца пры ўладзе: неакамуністы ці камуністы былыя (партакраты). Успрымаць гэта трэба як перажытак мінулага альбо рудымент савецкіх часоў, калі панавала "адзінагалоснасьць" бяз нейкіх там "іншых меркаваньняў". Да ворага ж адносіны таксама цалкам зразумелыя і здаўна прадвызначаныя: калі ён не здаецца, яго зьнішчаюць... І таму да разуменьня ісьцінаў, што "пад сонцам усім месца хопіць" і "на тое і шчупак у рацэ, каб карась не драмаў" — нам яшчэ вох як далёка... Пра гэта сьведчыць і новы дэкрэт прэзідэнта Беларусі, падпісаны 26 студзеня. За назвай "Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні дзейнасьці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадзкіх аб'яднаньняў" бачыцца непрыхаванае жаданьне разабрацца са сваімі палітычнымі апанентамі. Знаёмства са зьместам гэтага "дакумента" толькі пацьвярджае думку, што створаны ён ня столькі дзеля рэгістрацыі (перарэгістрацыі) партый і аб'яднаньняў, колькі дзеля іх забароны.