- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць зарэгістраваць “Вясну” Пасьля ўдзелу Праваабарончага Цэнтру “Вясна” ў назіраньні за прэзідэнцкімі выбарамі 2001 году Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь скасаваў рэгістрацыю арганізацыі. Увосень 2003 году “Вясну” гвалтоўна зачынілі. Закрыцьцё “Вясны” было часткай кампаніі супраць грамадзкіх арганізацыяў, праведзенай беларускімі ўладамі ў 2003 годзе. За гэты час беларускія ўлады ліквідавалі больш за 300 з прыкладна 2 000 тысячаў існуючых у краіне грамадзкіх арганізацыяў. У 2004 годзе былы старшыня “Вясны”Алесь Бяляцкі прадставіў дакументацыю наконт гвалтоўнага закрыцьця ў Камітэт ААН па Правах Чалавека. У жніўні 2007 году Камітэт прыйшоў да высновы, што гвалтоўнае закрыцьцё “Вясны” парушае артыкул 22 (1) аб свабодзе асацыяцыі Канвенцыі ААН па Грамадзянскіх і Палітычных Правах ад 1966 году. Усьлед за рашэньнем Камітэту ААН былыя сябры “Вясны” падалі дакументы на рэгістрацыю арганізацыі ў Міністэрства юстыцыі ўлетку 2007 году.