be
pdf

Права на волю 22/2007

Праваабарончы бюлетэнь

Бізнэс дробны – праблемы вялікія Прадпрымальнікі абяцаюць працягваць змаганьне за свае правы 19 лістапада на плошчы Бангалор адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу. Бізнэсоўцы выступаюць за адмену пункту 1.1 прэзідэнцкага ўказу №760”, згодна з якім ад новага году індывідуальныя прадпрымальнікі ня могуць прыцягваць да працы наёмных работнікаў (за выключэньнем членаў сям’і і сваякоў). Прадпрымальнікі называюць гэтую норму дыскрымінацыйнай. Лідэр аб’яднаньня беларускіх прадпрымальнікаў “Персьпектыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што “прадпрымальніцкі патэнцыял немагчыма будзе раскрыць у нашай краіне без актыўнага ўзаемадзеяньня паміж уладамі і прадпрымальніцкімі структурамі. Мітынг прайшоў мірна. Настолькі, што здаецца, улады яго проста не заўважылі. А значыць, саступаць прадпрымальнікам яны не зьбіраюцца. Ня думаюць здавацца і бізнэсоўцы. Супрацьстаяньне працягнецца. Прынамсі, да новага году. Ад 1 студзеня пачынае дзейнічаць прэзідэнцкі ўказ №760, згодна з якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў — дзяржаўных і прыватных. Аднак стаць юрыдычнай асо¬бай у выглядзе прыватнага ўнітарнага прадпрыемства нават на льготных умовах не пажадалі больш за 90% індывідуальных прадпрымальнікаў. Да прыкладу, з васьмі тысячаў індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у падатковай інсьпекцыі аднаго з раёнаў Менску, перарэгістраваліся ўсяго 360 чалавек...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-11
  • Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org