be

Пошук

"kryvinka-infarmatsyyna-kulturnaya-gazeta-beshankovitskaga-rayona-6-214-2018" Вынікі:
Крывінка 6 (214) 2018
pdf

Крывінка 6 (214) 2018

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

21-га красавіка 2018 года кіраўнік федэрацыі біятлону і адначасна старшыня камітэту дзяржбяспекі Валер Вакульчык на сваёй малой радзіме ўручыў вучням мясцовай школы ў якасці падарунка 10 пнеўматычных вінтовак, гімнастычныя кілімкі і мячы, а таксама плазменны тэлевізар.... Болей »

Крывінка 6 (124) 2013
pdf

Крывінка 6 (124) 2013

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Як сведчыць сёлетняя раённая “Зара” за №23 ад 22-га сакавіка, ні з таго ні з сяго крута зменіцца жыццё бачэйкаўскіх калгаснікаў. Аднекуль у наш раён зваліліся буйныя грошы, якія патрабуюць тэрміновага ўкладання ва ўздым менавіта гэтай бешанковіцкай гаспадаркі. Грошы тыя маюць аж эстонскі след. У Свячы... Болей »

Крывінка 6 (46) 2009
pdf

Крывінка 6 (46) 2009

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Чым займаюцца нашы органы. У сярэдзіне сакавіка мяне выклікалі ў ваенкамат. Апошні раз гэта ўстанова турбавала мяне гадоў 25 таму, калі я жыў яшчэ ў іншай дзяр­жаве. І вось успомнілі. Чалавек такая істота, якая думае адразу пра прыем­нае, вось і мне спачатку падумалася: “Пэўна, прысвояць чарговае званне.... Болей »

Крывінка 6 (68) 2010
pdf

Крывінка 6 (68) 2010

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Гульня ў дэмакратыю. Мая скарга ў абласную выбарчую камісію, якую я адаслаў паўторна лістом ад 6.04., раз­глядалася толькі 15-га красавіка. Пісьмовы ж адказ на яе я атрымаў толькі праз 5 дзён, то бок 20-га. Там стаяла прыкладна тое ж, што і ў рашэнні раённай камісіі. То бок пра неадпаведнасць майго вы­ступу... Болей »

Крывінка 6 (107) 2012
pdf

Крывінка 6 (107) 2012

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Здаецца, даўно мінуў крызіс, стабілізаваўся беларускі рубель, а жыццё бальшыні беларусаў далёкае ад стабільнасці. Амаль штодзень працягваюць расці кошты на розныя віды прадуктаў. Яны растуць не спяшаючыся, па чарзе. То на цукар, то на ялавічыну, то на свініну, то на малако – кошт на кожны з прадуктаў... Болей »

Крывінка 6 (142) 2014
pdf

Крывінка 6 (142) 2014

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Падставай для адміністрацыйнай справы, як высьветлілася, стала «ананімка» сумнеўнага паходжаньня, накіраваная ў прэзыдэнцкую адміністрацыю. Судзьдзя Бешанковіцкага райсуду Натальля Рэут правяла працэс безь перакладчыка, хоць на гэтым настойваў Георгі Станкевіч. Ён ўжо 18 гадоў прынцыпова размаўляе толькі... Болей »

Крывінка 6 (160) 2015
pdf

Крывінка 6 (160) 2015

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Чым бліжэй Дзень Перамогі, тым гучней хор галасоў людзей, якія не толькі не ўдзельнічалі ў той вайне, але часта наогул і пораху не нюхалі. Бо сапраўдныя змагары чамусьці ўспамінаюць крывавыя падзеі неахвотна. Пагаджуся з імі, што хваліцца забойствам людзей – невялікая радасць.... Болей »

Крывінка 6 (232) 2019
pdf

Крывінка 6 (232) 2019

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Цэлую 16-ю сесію раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання ў Бешанковічах прысвяцілі святкаванню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёння на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна пражываюць 6 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Нашы чыноўнікі, калі меркаваць па іхніх словах, ледзьве не жывуць... Болей »

Крывінка 6 (178) 2016
pdf

Крывінка 6 (178) 2016

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

На лаве падсудных апынуўся інспектар энергаінспекцыі Бешанковіцкага раённага вытворча-збытавага ўчастка Віцебскага аддзялення філіяла «Энергазбыт». Ён дазволіў сабе за нявыкананне дзеянняў, якія ўваходзяць у яго абавязкі, атрымаць ад бытавога абанента К. у якасці хабару грашовыя сродкі ў суме 2 500 000... Болей »

Крывінка 6 (196) 2017
pdf

Крывінка 6 (196) 2017

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Начальнік упраўлення райсельгасхарчу Сяргей Акуневіч далажыў, што ў раёне збожжавымі і зернебабовымі культурамі ўжо засеяна 17% запланаваных плошчаў. На 50% аграрыі справіліся і з падкормкай азімых пасеваў. Пастаўлена задача прыцягнуць да работ па ўборцы камянёў на палях беспрацоўных, якія стаяць на... Болей »

Крывінка 6 (250) 2020
pdf

Крывінка 6 (250) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У Бешанковіцкай раённай бальніцы на 10-га красавіка 2020 года па-ранейшаму востра не хапала сродкаў індывідуальнай абароны для медыкаў. І хаця за тыдзень да гэтага бальніца штосьці і атрымала, па выказваннях многіх медыкаў гэта ўсё — кропля ў моры. Востра не хапае аднаразовых касцюмаў. Яны патрэбныя... Болей »

Крывінка 6 (270) 2021
pdf

Крывінка 6 (270) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Чыноўнікі абстаўляюць тое так, нібыта гэта нармальна. Маўляў, такое жыццё. Тое, што на цэнтральнай сядзібе былога саўгаса імя Каранеўскага пасля гэтага закрыцця патухне мацнейшы ачаг культуры, не хвалюе анікога. 26 дзетак-дашкольнікаў, якія падрастаюць тут, будуць з першага класа жыць на колах. Чыноўнікі... Болей »

Крывінка 6 (287) 2022
pdf

Крывінка 6 (287) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Калі размаўляю з людзьмі пра вайну, адразу пытаюся: "Дык хто на каго напаў?" Людзі часта спрабуюць сысьці ад прамога адказу, але, калі я настойваю, то ўсё ж адказваюць. І часта я чую такое: "Україна на Расію". Пытаюся далей: "А хто такія бандэраўцы?" І чаго толькі ні чую ў адказ. А калі просяць адказаць... Болей »

Крывінка 1 (209) 2018
pdf

Крывінка 1 (209) 2018

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6-га студзеня з 9-00 да 12-00 праходзіла традыцыйная наўпроставая лінія з кіраўніцтвам Бешанковіцкага раёна. На сувязі знаходзіўся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Заблоцкі. Ён адказаў на некаторыя хвалюючыя пытанні.... Болей »

Крывінка 8 (252) 2020
pdf

Крывінка 8 (252) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6-га траўня ў Бешанковіцкім раёне каля вёскі Узрэчча мусіла было адбыцца масавае мерапрыемства, прысвечанае 75-й гадавіне Перамогі. І яно мусіла адбыцца «дабраахвотнапрынудзіцельна». быў прыезд у раён беларускага тэлебачання. Работнікі аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкама мусілі забяспечыць... Болей »

Крывінка 4 (212) 2018
pdf

Крывінка 4 (212) 2018

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У параўнанні са снежнем мінулага года на пачатак сакавіка 2018 года ў базе даных Дзяржаўнай службы занятасці па Бешанковіцкаму раёну маецца на 6 вакансій больш. Цяпер іх налічваецца 57. Пераважная большасць іх прапаноўвае 300 — 500 рублёвыя заробкі.... Болей »

Крывінка 16 (152) 2014
pdf

Крывінка 16 (152) 2014

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Пачнём з заўвагі, што ў раёне змяншаецца не толькі сельскае насельніцтва (у 2001-м было 13 594, а ў 2014-м стала 9 647 чалавек), скарацілася і насельніцтва райцэнтра (з 8 228 да 6 806 чалавек). Зразумела, што скарацілася колькасць насельніцтва і ў працаздольным узросце. За апошнія 4 гады аж на 800 чалавек:... Болей »

Крывінка 5 (177) 2016
pdf

Крывінка 5 (177) 2016

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Спіс вакансій у нашым раёне па стану на канец сакавіка застаўся ранейшы. Галоўнаму бухгалтару з АТП-21 прапануюць 6 мільёнаў, інспектару прапаганды Бешанковіцкага РАНС – 5 мільёнаў, інжынеру з раённага спажывецкага таварыства (РСТ) і начальніку аддзела ДРСП – 110 па 4 мільёны. А просты трактарыст ці... Болей »

Крывінка 18 (262) 2020
pdf

Крывінка 18 (262) 2020

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Менавіта так перакладаецца на беларускую мову назва фермерскай гаспадаркі ў Бешанковіцкім раёне. Сёлета тут атрымалі 55 цэнтнераў з гектара зерневых культур, пры сярэднераённым паказчыку 32,6. Здаецца, гэтым усё сказана, але ж... Цытуем СБ: "Фермерское хозяйство "Терра Ностра"в Бешенковичском районе... Болей »

Крывінка 10 (291) 2022
pdf

Крывінка 10 (291) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Новыя 30-мятровыя пажарныя аўтадрабіны (“автолестница”) ў кастрычніку папоўняць парк ратавальнікаў у Вушачах і Бешанковічах. Аб гэтым 6-га ліпеня на брыфінгу да Дня пажарнай службы, які адзначаецца 25-га ліпеня, паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, перадае карэспандэнт... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org