be
pdf

Крывінка 6 (270) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Чыноўнікі абстаўляюць тое так, нібыта гэта нармальна. Маўляў, такое жыццё. Тое, што на цэнтральнай сядзібе былога саўгаса імя Каранеўскага пасля гэтага закрыцця патухне мацнейшы ачаг культуры, не хвалюе анікога. 26 дзетак-дашкольнікаў, якія падрастаюць тут, будуць з першага класа жыць на колах. Чыноўнікі ўжо падрыхтавалі сабе алібі на тое закрыццё. Яны лічаць галоўным крытэрыем (для прыняцця рашэння аб закрыцці) эканамічны складнік: па іхніх разліках на кожнага дзіцяці ў Каранеўскай школе выдаткоўваецца значна больш грошай, чым у сярэднім па раёне. Калі ў Бачэйкаўскай СШ за год на аднаго дзіцяці выдаткоўваецца каля 7 100 рублёў, у Вульскай СШ — 7 800 рублёў, у Ржаўскай базавай школе — 8 900, у Астровенскай СШ — 10 200, то ў Каранеўскай базавай школе налічылі аж 15 700. Памножыўшы гэтую лічбу на 34-х дзетак, якія тут навучаюцца, атрымаем нешта каля 500 000 рублёў, якія затрачваюцца на ўсю школу за год. З гэтай сумы ўсе разам настаўнікі атрымліваюць гадавы заробак каля 150 000 рублёў. (15 настаўнікаў пры сярэднемесячным заробку каля 800 рублёў.) Усе разам тэхработнікі атрымліваюць за год яшчэ каля 50 000 рублёў. Застаецца 300 000 рублёў, якія выдаткоўваюцца на ацяпленне, асвятленне і водазабяспячэнне школы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2021-05
  • Copyright: © 2021 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org