- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гульня ў дэмакратыю. Мая скарга ў абласную выбарчую камісію, якую я адаслаў паўторна лістом ад 6.04., разглядалася толькі 15-га красавіка. Пісьмовы ж адказ на яе я атрымаў толькі праз 5 дзён, то бок 20-га. Там стаяла прыкладна тое ж, што і ў рашэнні раённай камісіі. То бок пра неадпаведнасць майго выступу і пра мае парушэнні выбарчага кодэксу РБ. Назаўтра мною быў накіраваны ліст са скаргаю ў цэнтральную выбарчую камісію. Ужо 23-га красавіка я атрымаў адказ. Там стаяла наступнае: ”Рашэнне Бешанковіцкай раённай выбарчай камісіі з’яўляецца неабгрунтаваным і Вам будзе прадастаўлена магчымасць выступіць па раённым радыё. Адпаведныя ўказанні дадзены Віцебскай абласной і Бешанковіцкай раённай выбарчай камісіям. Старшыня камісіі Л.Ярмошына.” Чаму ж раённая і нават абласная выбарчыя камісіі “не разабраліся” як след у маім выступленні і па сутнасці сарвалі маю перадвыбарчую кампанію? Няўжо ў камісіях бракавала прафесіяналаў?