- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі сумясціць беларускі фольк з джазам, то атрымаецца прыблізна такая музыка, якую граюць героі новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гурт «Ілюжан», які аб’яднаў рокавых і акадэмічных музыкаў, пакажа жыўцом свае самыя яскравыя песні ўключна з прэм’ераю з будучага альбому.... Болей »
Госцем новага выдання «Belsat Music Live» меўся стаць гурт «Крамбамбуля», але за некалькі дзён да здымак Лявон Вольскі вырашыў узяць удзел са сваім сольным праектам Volski. Музыка сыграе даволі жорсткі музычны сэт, складзены з песень з альбомаў «Psychasamatyka» і «Hramadaznaūstva», а ў размове з Міраю... Болей »
У 18-м выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна гурт «Nizkiz» пакажа, што такое стадыённы гук. У размове з Мірай Шульц музыкі распавядуць, ці не надакучыла ім быць перфекцыяністамі і ці пакідаюць яны месца для нечаканасці ды імправізацыі, а таксама прыгадаюць дзяцінства ды раскажуць пра свае ўлюбёныя... Болей »
Шматаблічны Пукст адразу з чатырма сваймі праектамі стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Ён мог быць разбяром па дрэве, або хадзіць на працу ў філарманічны аркестр, ці зрабіць дыпламатычную кар’еру, але ад усяго гэтага адмовіўся на карысць музыкі. У размове з вядоўцай Мірай... Болей »
Ёй акампануе Лонданскі сімфанічны аркестр, спевы выдае лэйбл «Sony». Ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе, Парыжы і Сант’яга. Зорка сусветнай оперы з Беларусі, якая атрымала тытул «Спявачкі свету» ў конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music... Болей »
У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступіць гурт «The Glitchhh», які стаўся адным з адкрыццяў мінулага года на беларускай незалежнай сцэне. Іх творчасць уяўляе з сябе суцэльны эксперымент. Музыкі знайшлі сваё ўнікальнае гучанне, увабраўшы элементы самых розных стыляў – ад танцавальнай... Болей »
Новае выданне праграмы «Belsat Music Live» будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок-паэта – ад першых тэкстаў для «Бонды» і «Новага Неба» да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы – Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі – падзеляцца... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект Наталлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны. За тры гады свайго існавання праект «Mustelide» даў каля сотні канцэртаў па ўсім свеце – ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Электронная прадзюсарка з Менску Наталля Куніцкая грала ў клубах і... Болей »
У іхных песнях – туга ды іронія , адчай і нескаронасць. Яны спрабуюць разгадаць таямніцы гэтага вар’яцкага свету і паказаць усю абсурднасць татальнага кантролю. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць галоўнае адкрыццё берасцейскай незалежнай сцэны апошніх гадоў – гурт... Болей »
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – галоўныя блазны беларускай сцэны – гурт «Кассиопея». Ілля Чарапко-Самахвалаў і Аляксандр Ліберзон распавядуць вядоўцы Міры Шульц пра самыя свае дзіўныя выступы, адкажуць, ці гатовыя выступіць на юбілеі КДБ, і пакажуць сапраўдныя беларускія танцы. www.belsat.eu ... Болей »
Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна. Ягоныя песні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць з сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Знаўцы знойдуць адсылкі да «Velvet Undeground», «Аукцыону» і «Троіцы», але гэта не дае ключа да спасціжэння творчасці музычнага... Болей »
Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka». Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай... Болей »
Госці трэцяга выдання «Belsat Music Live» – гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць музыку за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за... Болей »
Госці чацвёртага выдання «Belsat Music Live» – «Naviband». Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за «Еўрабачанне». Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад... Болей »
Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з... Болей »
У новым выданні «Belsat Music Live» – Паліна Рэспубліка, якую называюць галоўным адкрыццём у беларускай музыцы апошніх гадоў. Спявачка выступіць у зусім новым для сябе фармаце – без гітары і жывога бэнду. Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою. Музыкі распавядуць у размове з вядоўцай Мірай Шульц пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Intelligency» – прызнаныя адкрыццём 2016 года ў беларускай музыцы паводле версіі парталу «Tuzin.fm». Усевалад Доўбня і Юры Тарасевіч распавядуць Міры Шульц, як на іх паўплываў удзел у фэстах «Басовішча», «Halfway» ў Польшчы і «Джаз Коктебель»... Болей »
У адмысловым пашыраным выданні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому». Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам... Болей »
Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі – пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова». Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус... Болей »