- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступіць гурт «The Glitchhh», які стаўся адным з адкрыццяў мінулага года на беларускай незалежнай сцэне. Іх творчасць уяўляе з сябе суцэльны эксперымент. Музыкі знайшлі сваё ўнікальнае гучанне, увабраўшы элементы самых розных стыляў – ад танцавальнай электроннай музыкі да мэталу. І хоць трыа інструментальнае, у дэбютным альбоме ўзялі ўдзел вакалісты з іншых беларускіх камандаў. Некаторыя з іх таксама паўдзельнічаюць у праграме.
