- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Новае выданне праграмы «Belsat Music Live» будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок-паэта – ад першых тэкстаў для «Бонды» і «Новага Неба» да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы – Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі – падзеляцца сваймі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды.
