be

Пошук

"belsat-music-live-post-47214" Вынікі:
Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Zolki band». Так гучыць сучасная беларуская альтэрнатыва!

У іхных песнях – туга ды іронія , адчай і нескаронасць. Яны спрабуюць разгадаць таямніцы гэтага вар’яцкага свету і паказаць усю абсурднасць татальнага кантролю. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць галоўнае адкрыццё берасцейскай незалежнай сцэны апошніх гадоў – гурт... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Belsat Music Live»: новыя песні «Akute»

Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka». Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Intelligency» у «Belsat Music Live»: «Нам захацелася пабыць Мулявінымі»

Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Intelligency» – прызнаныя адкрыццём 2016 года ў беларускай музыцы паводле версіі парталу «Tuzin.fm». Усевалад Доўбня і Юры Тарасевіч распавядуць Міры Шульц, як на іх паўплываў удзел у фэстах «Басовішча», «Halfway» ў Польшчы і «Джаз Коктебель»... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Belsat Music Live Extra»: «Народны альбом» і містычныя супадзенні

У адмысловым пашыраным выданні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому». Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Гукаем вясну разам з гуртом «Воплі Відоплясова»!

Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі – пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова». Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Сакрэты маладосці ад «Крамы»

«Крама» на сцэне чвэрць стагоддзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Што трымае іх разам і што натхняе, якія адкрыцці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Забароненыя «Dzieciuki» на Дзень Волі

Гасцямі выдання, якое выходзіць у эфір 25 сакавіка, стане фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki». Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, паразважаюць у размове з Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Сеанс музычнага гіпнозу ад гурта «Петля пристрастия»

Госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане ўлюбёны гурт музычных крытыкаў – «Петля пристрастия», які сыграе жыўцом некалькі сваіх галоўных гітоў. У размове з Мірай Шульц фронтмен адразу дзвюх вядомых камандаў і актор Ілля Чарапко распавядзе, як расстаўляе прыярытэты ў жыцці і як рэагуе, калі ягоную... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Neuro Dubel» – жывейшы за ўсіх жывых!

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – старэйшыны беларускай панк-рокавай сцэны, гурт «Neuro Dubel». Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому «На Марс!», а таксама анансуюць рэліз пад назвай «Першы». Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску!... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Экспрэсія, боль і любоў. «Naka»

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – рок-гурт «Naka» на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай. У размове з Міраю Шульц яна паразважае, ці можа музыка паўплываць на развязанне сацыяльных праблемаў, ацэніць 12-гадовы шлях сваёй каманды і патлумачыць, чаму «рускі рок» для яе... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«J:Морс» з фолкавым прысмакам

Госці новага выдання «Belsat Music Live» – гурт, які стала шукае новыя ідэі ў прасоўванні ўласнае творчасці. Уладзімір Пугач у размове з Сяргеем Будкіным і Міраю Шульц распавядзе, ці мае бізнес-план заваявання музычнага рынку, чаму ў апошніх песнях адмовіўся ад камп’ютарнае лексікі, і наагул – як ратуецца... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Фэнтэзі-фольк ад «Irdorath»

Сны і мары, летуценні і фантазіі, легенды і паданні – усё гэта сплятаецца разам у творчасці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». У размове з вядоўцай Міраю Шульц Надзея і Уладзімір Ірдарат распавядуць пра таямнічы беларускі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Спявачка свету Надзея Кучар

Ёй акампануе Лонданскі сімфанічны аркестр, спевы выдае лэйбл «Sony». Ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе, Парыжы і Сант’яга. Зорка сусветнай оперы з Беларусі, якая атрымала тытул «Спявачкі свету» ў конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Унікальнае гучанне «The Glitchhh»

У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступіць гурт «The Glitchhh», які стаўся адным з адкрыццяў мінулага года на беларускай незалежнай сцэне. Іх творчасць уяўляе з сябе суцэльны эксперымент. Музыкі знайшлі сваё ўнікальнае гучанне, увабраўшы элементы самых розных стыляў – ад танцавальнай... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Michal Music Live». Памяці Міхала Анемпадыстава

Новае выданне праграмы «Belsat Music Live» будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок-паэта – ад першых тэкстаў для «Бонды» і «Новага Неба» да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы – Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі – падзеляцца... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Mustelide». Электронны цуд з Беларусі

У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект Наталлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны. За тры гады свайго існавання праект «Mustelide» даў каля сотні канцэртаў па ўсім свеце – ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Электронная прадзюсарка з Менску Наталля Куніцкая грала ў клубах і... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Ілюжан». Джаз-ф’южан ад паазерскай русалкі

Калі сумясціць беларускі фольк з джазам, то атрымаецца прыблізна такая музыка, якую граюць героі новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гурт «Ілюжан», які аб’яднаў рокавых і акадэмічных музыкаў, пакажа жыўцом свае самыя яскравыя песні ўключна з прэм’ераю з будучага альбому.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Кассиопея». Шоу блазнаў

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – галоўныя блазны беларускай сцэны – гурт «Кассиопея». Ілля Чарапко-Самахвалаў і Аляксандр Ліберзон распавядуць вядоўцы Міры Шульц пра самыя свае дзіўныя выступы, адкажуць, ці гатовыя выступіць на юбілеі КДБ, і пакажуць сапраўдныя беларускія танцы. www.belsat.eu ... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«.К»: музычны шаман з Іўя

Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна. Ягоныя песні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць з сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Знаўцы знойдуць адсылкі да «Velvet Undeground», «Аукцыону» і «Троіцы», але гэта не дае ключа да спасціжэння творчасці музычнага... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Песні з новага альбому гурта «Дай дарогу!»

Госці трэцяга выдання «Belsat Music Live» – гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць музыку за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org