- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Рызе жыве мастачка Ганна Пэйпіня. Расла яна на Магілёўшчыне, але з ранніх гадоў жадала развіваць талент у Латвіі. Цяпер Рыга зрабілася для спадарыні Ганны домам, але яна не забываецца на мясціны дзяцінства. Пра беларускую мастачку ў Латвіі рэпартаж Рафала Андрасюка. Пра беларускія фільмы на 16-м міжнародным... Болей »
Што было паміж Янкам Купалам і грузінкаю Эліко Мэтэхэлі, якой ён прысвяціў верш «Генацвале»? Каб разабрацца ў гэтым, здымачная група праграмы «Беларускаі свет» выправілася ў некалі вядомы на ўвесь Савецкі Саюз курортны горад Цхалтубо, дзе любіў адпачываць і беларускі класік. Там яны сустрэлася з унучкаю... Болей »
Мар’юш Франкоўскі жыве ў польскім Беластоку і размаўляе па-беларуску.Аўтамабілі для гонак ён канструюе разам з сябрамі па вучобе. Мар’юш – студэнт Беластоцкае палітэхнікі і чалец каманды «Цэрбэр Мотарспорт». Сваймі аўтамабілямі ён пасля кіруе на спаборніцтвах па ўсёй Еўропе. Здымачная група «Беларускага... Болей »
Калі Алена Уласава жыла і вучылася на архітэктара ў Менску, яна зацікавілася галандскаю архітэктураю. З гадамі захапленне не прайшло, і, дзякуючы кантактам з еўрапейскімі моладзевымі арганізацыямі, Алена спачатку перабралася ў Лондан, а потым і ў Амстэрдам. Там яна працягнула навучацца, сустрэла каханне... Болей »
У Польшчы адбыліся выбары ў мясцовыя органы ўлады розных узроўняў. Менск-ВаршаваУ Падляскім ваяводстве сярод кандыдатаў было шмат этнічных беларусаў. У праграме «Беларускі свет» знаёмімся з некаторымі з іх. Пра беларусаў у органах мясцовага самакіравання ў Польшчы размаўляем з нашым госцем, журналістам... Болей »
Юбілейны і сумны адначасова. 25-ы раз прайшоў фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень». Не хапіла на ім Міхала Анемпадыстава, які быў цесна звязаны з фестывалем. На канцэртах сёлетняй «Бардаўскай восені» артысты часта ўзгадвалі яго асобу. Восенню 1942 года немцы забілі ўсіх... Болей »
У Канадзе жывуць 20 тыс. беларусаў, а Згуртаванне беларусаў Канады ўжо адзначыла 70-годдзе. Арганізацыя не толькі падтрымлівае нацыянальныя традыцыі ў эміграцыі, але і дапамагае тым, хто ўцёк ад палітычнага пераследу ў Беларусі, уладкавацца на новым месцы. «Самае цяжкае – знайсці першую працу», – гаворыць... Болей »
Бургамістрам польскага гораду, куды ўсе ездзяць на закупы ў краму «Biedronka», стаў беларус. У Бельск-Падляскі, што на беларуска-польскім памежжы, на закупы прыязджае шмат нашых суайчыннікаў. Праваслаўныя беларусы складаюць і значную частку мясцовага насельніцтва. І ўжо другі раз запар бургамістрам абралі... Болей »
Праваслаўныя беларусы Таронта шмат гадоў могуць маліцца на роднай мове. У гэтым канадскім горадзе дзеіць Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква, якою кіруе архіепіскап Святаслаў Логін. Царква дзеліць памяшканне і сціпла супрацоўнічае з беларускім грамадска-культурным цэнтрам, а на службы прыходзяць... Болей »
Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) адсвяткавала 30-годдзе дзейнасці. Гэтая арганізацыя, якую заснавалі і да якой належаць нашыя суродзічы з Польшчы, найбольш актыўна дзеяла ў часе палітычных пераменаў – пералому 1980-х і 1990-х гадоў. Яе сябры клапаціліся пра гістарычную спадчыну беларусаў Польшчы... Болей »
Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак ХХ і ХХІ ст.... Болей »
Гэты экспанат захоўваецца ў кабінеце, дзе працаваў айцец Надсан – перакладчык, навуковец, беларускі грамадска-культурны дзяяч у Вялікай Брытаніі. Айцец Надсан пакінуў у спадчыну нашчадкам бібліятэку і музей Францішка Скарыны ў Лондане. Глядзіце рэпартаж Рафала Андрасюка. Таксама ў праграме «Беларускі... Болей »
Валер Мартынчык – запатрабаваны мастак і скульптар, які жыве ў Лондане. Штучнае сэрца ён стварыў з выкарыстаннем дыёдаў, якія вырабляе ў Канадзе іншы эмігрант з Беларусі – ягоны брат. Стрыечны брат, які эміграваў у Канаду яшчэ на пачатку 1990-х, даведаўся пра Валера Мартынчыка з інтэрнэту і прыехаў да... Болей »
Заняткаў у беларускай мастацкай студыі ў Кішынэве чакаюць не толькі прадстаўнікі дыяспары, але і малдаване. Студыя выяўленчага мастацтва працуе пры Беларускім культурным цэнтры ў Кішынэве. Заснаваў яе Вячаслаў Ігнаценка – графік і жывапісец, які з’ехаў у Малдову пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у... Болей »
Пра гэта ў сюжэце для праграмы «Беларускі свет» распавёў мясцовы жыхар Сяргей Трыгубовіч. Саўт-Рывэр, Нью-Брансўік, Іст-Брансўік, Гайлэнд-Парк – невялікія мястэчкі ў амерыканскім штаце Нью-Джэрзі, куды ў пасляваенны перыяд з’ехала шмат беларусаў. Чаму менавіта туды і што засталося па іх сёння? Глядзіце... Болей »
Яраслаў Крывой – выпускнік Школы права Гарвардскага ўніверсітэту, юрыст у Брытанскім інстытуце міжнароднага і параўнальнага права. У якасці эксперта дапамагае ствараць заканадаўства ў розных краінах свету. Не забывае таксама пра радзіму. Ён заснавальнік і галоўны рэдактар інтэрнэт парталу «Belsarus Digest»... Болей »
Як беларус трапіў у амерыканскае войска, распавядае праграма «Беларускі свет». «Я быў шараговым інжынерных войскаў на Кольскім паўвостраве. Мяне забралі ў 1983 годзе, – узгадвае маладосць сяржант Нацыянальнае гвардыі Зміцер Левіт. – Я быў малады і дурны, з прамытымі мазгамі. Быў савецкім патрыётам, лічыў... Болей »
Пасля гадоў плённай працы на карысць славутага Свабоднага тэатру рэжысёр Уладзімір Шчэрбань вырашыў пайсці сваім шляхам. Разам з ангельскім акторам Олівэрам Бэнэтам у 2018 годзе яны заснавалі ў Лондане «HUNCHtheatre». Першага поспеху давялося чакаць усяго некалькі месяцаў. Рыхтаваны імі амаль у хатніх... Болей »
Dmitry Beast From The East – такі персанаж прыдумаў для сябе Мікола Лапкоўскі, які стаў суперзоркай шведскага рэстлінгу. Для каманды праграмы «Беларускі свет» герой сюжэту зладзіў адмысловае шоу: кідаў на лапаткі нашага рэпарцёра Рафала Андрасюка. Як Мікола, які прафесійна займаецца амерыканскім футболам... Болей »
Распавядаем пра новы бізнес Міхаіла Сэндэра, «бацькі» самай вялікай у Беларусі інтэрнэт-пляцоўкі абмену «Куфар». Міхаіл Сэндэр вярнуўся ў Стакгольм, дзе ўзначаліў новую кампанію. «Я пазнаёміўся з людзьмі, якія распрацавалі і запусцілі сэрвіс «Comprado». Ім якраз патрэбны быў дырэктар. Мы набылі дзве... Болей »