- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак ХХ і ХХІ ст.... Болей »
У Рызе жыве мастачка Ганна Пэйпіня. Расла яна на Магілёўшчыне, але з ранніх гадоў жадала развіваць талент у Латвіі. Цяпер Рыга зрабілася для спадарыні Ганны домам, але яна не забываецца на мясціны дзяцінства. Пра беларускую мастачку ў Латвіі рэпартаж Рафала Андрасюка. Пра беларускія фільмы на 16-м міжнародным... Болей »
Былая віцяблянка Алеся ван Ноўрдэнбюрх жыве ў Нідэрландах і кіруе хорам славянскай праваслаўнай песні «Бізантыўм». Нашая суайчынніца эмігравала ў ліпені 2003-га года, вывучыла тамтэйшую мову, сустрэла каханне і нарадзіла дваіх дзяцей. Апрача таго знайшла працу паводле спецыяльнасці – дырыжорам хору славянскай... Болей »
З кастрычніка Гайнаўскім паветам у Падляскім ваяводстве кіруюць два беларусы. Гайнаўскі павет – адміністрацыйная адзінка, якая адпавядае нашаму раёну. Мяжуе з Гарадзенскаю і Берасцейскаю вобласцямі. Там жыве 45 тыс. чалавек, сярод якіх – шмат нашых суродзічаў. З кастрычніка пасаду старасты займае Андрэй... Болей »
Жэня Броджы жыве ў Мілане ўжо сем гадоў і працуе фатографам. Напярэдадні Калядаў яна арганізоўвае адмысловыя святочныя фотасесіі. Нашая карэспандэнтка, Кацярына Маркавец, завітала ў імправізаваную фотастудыю, каб даведацца, ці проста зрабіць добры сямейны партрэт. Беларускі патрыёт, дзеяч БНР і таленавіты... Болей »
У Нараўчанскай гміне Падляскага ваяводства Польшчы, якая беспасярэдне мяжуе са Свіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласці, штогод перад святамі Раства Хрыстова беларускія і польскія жыхары Нараўкі ды навакольных вёсак сустракаюцца на супольнай куцці. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Пра святкаванне... Болей »
Гісторык Юры Туронак памёр у Варшаве на 90-м годзе жыцця. Гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, ментар некалькіх пакаленняў беларусаў. Паніхіду за душу памерлага адслужылі ў грэка-каталіцкай царкве айцоў базыльянаў. Спачыў спадар Туронак на Варшаўскіх праваслаўных могілках. www.belsat.eu ... Болей »
Шлях у Партугалію піяністкі ды спявачкі з Менску Кацярыны Льдокавай не быў просты. Спачатку яна адправілася працаваць паводле кантракту на Азорскія выспы, дзе давала ўрокі фартэпіяна. Потым выкладала музыку ў Індыі. І ўрэшце асела ў кантынентальнай Партугаліі. Скончыўшы ўніверсітэт у Лісабоне са спецыяльнасцю... Болей »
Ужо чвэрць стагоддзя ў першыя месяцы кожнага года на Беласточчыне адбываецца Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня». Выступаюць некалькі дзясяткаў беларускіх калектываў і хораў з Падляшша. Найлепшыя з іх заспяваюць на гучным Гала-канцэрце 1 сакавіка ў Беластоку. Цяпер адбываюцца раённыя адборы.... Болей »
Лідчук Дзяніс Кучынскі жыве і працуе ў Вільні. Але, хоць у горадзе над Вяллёю ён адчувае сябе добра, плануе вярнуцца на радзіму. Чым Вільня нагадвае яму Беларусь? Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Як у «Мазґабойню» гуляюць у Берліне. Беларуская скрыпачка з Нідэрландаў. www.belsat.eu ... Болей »
Гэта будзе памяць пра жахлівыя падзеі 73-гадовай даўніны, якія закранулі беларусаў Беласточчыны ў Польшчы. На зломе студзеня і лютага 1946 года атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры, спаліў пяць беларускіх вёсак. Загінула 80 чалавек: жанчын... Болей »
Гэты экспанат захоўваецца ў кабінеце, дзе працаваў айцец Надсан – перакладчык, навуковец, беларускі грамадска-культурны дзяяч у Вялікай Брытаніі. Айцец Надсан пакінуў у спадчыну нашчадкам бібліятэку і музей Францішка Скарыны ў Лондане. Глядзіце рэпартаж Рафала Андрасюка. Таксама ў праграме «Беларускі... Болей »
Валер Мартынчык – запатрабаваны мастак і скульптар, які жыве ў Лондане. Штучнае сэрца ён стварыў з выкарыстаннем дыёдаў, якія вырабляе ў Канадзе іншы эмігрант з Беларусі – ягоны брат. Стрыечны брат, які эміграваў у Канаду яшчэ на пачатку 1990-х, даведаўся пра Валера Мартынчыка з інтэрнэту і прыехаў да... Болей »
Заняткаў у беларускай мастацкай студыі ў Кішынэве чакаюць не толькі прадстаўнікі дыяспары, але і малдаване. Студыя выяўленчага мастацтва працуе пры Беларускім культурным цэнтры ў Кішынэве. Заснаваў яе Вячаслаў Ігнаценка – графік і жывапісец, які з’ехаў у Малдову пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у... Болей »
Пра гэта ў сюжэце для праграмы «Беларускі свет» распавёў мясцовы жыхар Сяргей Трыгубовіч. Саўт-Рывэр, Нью-Брансўік, Іст-Брансўік, Гайлэнд-Парк – невялікія мястэчкі ў амерыканскім штаце Нью-Джэрзі, куды ў пасляваенны перыяд з’ехала шмат беларусаў. Чаму менавіта туды і што засталося па іх сёння? Глядзіце... Болей »
Яраслаў Крывой – выпускнік Школы права Гарвардскага ўніверсітэту, юрыст у Брытанскім інстытуце міжнароднага і параўнальнага права. У якасці эксперта дапамагае ствараць заканадаўства ў розных краінах свету. Не забывае таксама пра радзіму. Ён заснавальнік і галоўны рэдактар інтэрнэт парталу «Belsarus Digest»... Болей »
Як беларус трапіў у амерыканскае войска, распавядае праграма «Беларускі свет». «Я быў шараговым інжынерных войскаў на Кольскім паўвостраве. Мяне забралі ў 1983 годзе, – узгадвае маладосць сяржант Нацыянальнае гвардыі Зміцер Левіт. – Я быў малады і дурны, з прамытымі мазгамі. Быў савецкім патрыётам, лічыў... Болей »
Пасля гадоў плённай працы на карысць славутага Свабоднага тэатру рэжысёр Уладзімір Шчэрбань вырашыў пайсці сваім шляхам. Разам з ангельскім акторам Олівэрам Бэнэтам у 2018 годзе яны заснавалі ў Лондане «HUNCHtheatre». Першага поспеху давялося чакаць усяго некалькі месяцаў. Рыхтаваны імі амаль у хатніх... Болей »
Dmitry Beast From The East – такі персанаж прыдумаў для сябе Мікола Лапкоўскі, які стаў суперзоркай шведскага рэстлінгу. Для каманды праграмы «Беларускі свет» герой сюжэту зладзіў адмысловае шоу: кідаў на лапаткі нашага рэпарцёра Рафала Андрасюка. Як Мікола, які прафесійна займаецца амерыканскім футболам... Болей »
Распавядаем пра новы бізнес Міхаіла Сэндэра, «бацькі» самай вялікай у Беларусі інтэрнэт-пляцоўкі абмену «Куфар». Міхаіл Сэндэр вярнуўся ў Стакгольм, дзе ўзначаліў новую кампанію. «Я пазнаёміўся з людзьмі, якія распрацавалі і запусцілі сэрвіс «Comprado». Ім якраз патрэбны быў дырэктар. Мы набылі дзве... Болей »