be

Пошук

"belaruski-svet-post-52144" Вынікі:
Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус, які служыць у войску ЗША: я быў савецкім патрыётам

Як беларус трапіў у амерыканскае войска, распавядае праграма «Беларускі свет». «Я быў шараговым інжынерных войскаў на Кольскім паўвостраве. Мяне забралі ў 1983 годзе, – узгадвае маладосць сяржант Нацыянальнае гвардыі Зміцер Левіт. – Я быў малады і дурны, з прамытымі мазгамі. Быў савецкім патрыётам, лічыў... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Мне ўсе дзверы адчынялі». Як беларускай мастачцы жывецца ў Рызе

У Рызе жыве мастачка Ганна Пэйпіня. Расла яна на Магілёўшчыне, але з ранніх гадоў жадала развіваць талент у Латвіі. Цяпер Рыга зрабілася для спадарыні Ганны домам, але яна не забываецца на мясціны дзяцінства. Пра беларускую мастачку ў Латвіі рэпартаж Рафала Андрасюка. Пра беларускія фільмы на 16-м міжнародным... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Я адчула бязмежнае шчасце!» Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пра візіт у Менск

Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак ХХ і ХХІ ст.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Самы стары камп’ютар з беларускай клавіятурай пакажуць у Лондане

Гэты экспанат захоўваецца ў кабінеце, дзе працаваў айцец Надсан – перакладчык, навуковец, беларускі грамадска-культурны дзяяч у Вялікай Брытаніі. Айцец Надсан пакінуў у спадчыну нашчадкам бібліятэку і музей Францішка Скарыны ў Лондане. Глядзіце рэпартаж Рафала Андрасюка. Таксама ў праграме «Беларускі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус з 2-метровым штучным сэрцам

Валер Мартынчык – запатрабаваны мастак і скульптар, які жыве ў Лондане. Штучнае сэрца ён стварыў з выкарыстаннем дыёдаў, якія вырабляе ў Канадзе іншы эмігрант з Беларусі – ягоны брат. Стрыечны брат, які эміграваў у Канаду яшчэ на пачатку 1990-х, даведаўся пра Валера Мартынчыка з інтэрнэту і прыехаў да... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларусы стварылі папулярную школу ў сталіцы Малдовы

Заняткаў у беларускай мастацкай студыі ў Кішынэве чакаюць не толькі прадстаўнікі дыяспары, але і малдаване. Студыя выяўленчага мастацтва працуе пры Беларускім культурным цэнтры ў Кішынэве. Заснаваў яе Вячаслаў Ігнаценка – графік і жывапісец, які з’ехаў у Малдову пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы купляюць месцы на могілках у ЗША

Пра гэта ў сюжэце для праграмы «Беларускі свет» распавёў мясцовы жыхар Сяргей Трыгубовіч. Саўт-Рывэр, Нью-Брансўік, Іст-Брансўік, Гайлэнд-Парк – невялікія мястэчкі ў амерыканскім штаце Нью-Джэрзі, куды ў пасляваенны перыяд з’ехала шмат беларусаў. Чаму менавіта туды і што засталося па іх сёння? Глядзіце... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус з Лондану дапамагае пісаць законы розным дзяржавам

Яраслаў Крывой – выпускнік Школы права Гарвардскага ўніверсітэту, юрыст у Брытанскім інстытуце міжнароднага і параўнальнага права. У якасці эксперта дапамагае ствараць заканадаўства ў розных краінах свету. Не забывае таксама пра радзіму. Ён заснавальнік і галоўны рэдактар інтэрнэт парталу «Belsarus Digest»... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы стварылі ў Лондане тэатр і нанялі працаваць брытанцаў

Пасля гадоў плённай працы на карысць славутага Свабоднага тэатру рэжысёр Уладзімір Шчэрбань вырашыў пайсці сваім шляхам. Разам з ангельскім акторам Олівэрам Бэнэтам у 2018 годзе яны заснавалі ў Лондане «HUNCHtheatre». Першага поспеху давялося чакаць усяго некалькі месяцаў. Рыхтаваны імі амаль у хатніх... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Звер з Усходу»: як гарадзенец праславіўся ў Швецыі

Dmitry Beast From The East – такі персанаж прыдумаў для сябе Мікола Лапкоўскі, які стаў суперзоркай шведскага рэстлінгу. Для каманды праграмы «Беларускі свет» герой сюжэту зладзіў адмысловае шоу: кідаў на лапаткі нашага рэпарцёра Рафала Андрасюка. Як Мікола, які прафесійна займаецца амерыканскім футболам... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Танны масаж, танны рэстаран. Новы бізнес стваральніка «Куфару»

Распавядаем пра новы бізнес Міхаіла Сэндэра, «бацькі» самай вялікай у Беларусі інтэрнэт-пляцоўкі абмену «Куфар». Міхаіл Сэндэр вярнуўся ў Стакгольм, дзе ўзначаліў новую кампанію. «Я пазнаёміўся з людзьмі, якія распрацавалі і запусцілі сэрвіс «Comprado». Ім якраз патрэбны быў дырэктар. Мы набылі дзве... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы ў ЗША набылі будынак, каб павесіць бел-чырвона-белы сцяг

Мы пабывалі ў Брукліне, дзе месціцца галоўная сядзіба Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА).Яго беларусы набылі ў 1957 годзе. 13 кастрычніка арганізацыя адзначыць 70-гадовы юбілей. Яна гуртуе беларусаў з розных частак Злучаных Штатаў і мае аддзелы ў розных гарадах. Былая старшыня галоўнай управы... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска з Кобрына выйшла на пенсію і жыве ў Партугаліі

Як беларусу пражыць на пенсію ў маляўнічым горадзе Сінтра на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну? Пра гэта – у другім сюжэце праграмы «Беларускі свет». У Партугаліі Галіна, былая жыхарка Кобрына, карыстаецца псеўданімам Гала Ворм. Яна паспела пажыць у розных краінах свету, але Партугалію лічыць самаю камфортнай... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Былы міліцыянт з Беларусі працуе фатографам у Чэхіі

Алена і Віктар нарадзіліся і жылі ў Менску, там жа атрымалі адукацыю і працавалі. Аднак жаданне рабіць нешта нефарматнае, а да таго прага спазнаваць свет прыцягнула іх у Чэхію. Ужо некалькі гадоў жывуць яны ў горадзе Кладно непадалёк ад чэшскай сталіцы. Алена займаецца дызайнам і рознымі відамі журналістыкі.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

На польскім Падляшшы больш беларускай мовы, чым у Беларусі

У Музеі і асяродку беларускае культуры # ў Гайнаўцы адбылася прэм’ера спектаклю «Айцец Канстанцін Байко» # Кніга «Па Прыпяці па Нобэль» – гэта плён вандровак украінскаю часткаю Палесся журналісткі тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Ганны Кандрацюк-Свярубскай # «Казкі па-свойму» – гэта кніга, выдадзеная... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Паглядзіце, як выглядае офіс Радыё «Свабода» ў Празе

Распавядем, як працуе беларуская служба радыё «Свабода» ў чэскай сталіцы. Гэты сродак масавай інфармацыі распаўсюджвае беларускую мову і навіны на ўвесь свет # Паляк у Літве вядзе імшу па-беларуску. Беларусы-каталікі з Вільні ўжо больш за 20 гадоў зноў маюць магчымасць маліцца на роднай мове # Вершы... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Дудар, які прыцягвае турыстаў у цэнтр Познані, – беларус

З польскімі гарадамі Познань і Костшын звязаны народжаны на Глыбоччыне Віталь Воранаў. Віталь, дагэтуль больш вядомы як таленавіты літаратар, ужо больш за два гады грае на дудзе. Акрамя таго арганізоўвае на радзіме фэст прысвечаны гэтаму старажытнаму інструменту # «Там по маё́вуй ро́се» – падляска-палескія... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларус працуе валанцёрам у літоўскім госпісе

Алег Таляронак жыве ў Літве больш за 40 гадоў. За гэты час зарабляў на жыццё як кіроўца, механік і кансерватар. Свае ўменні рамантаваць і даводзіць усё да ладу ён выкарыстоўвае не толькі на працы. Ужо пяць гадоў спадар Алег у вольны час працуе валанцёрам у адзіным пакуль ува ўсёй Літве госпісе імя блаславёнага... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

У Польшчы з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных справаў з’явіцца беларуская вёска

Вёска Круглэ ў гміне Дубічы Царкоўныя вернецца да сваёй спрадвечнай назвы. У 1980-я тагачасныя польскія чыноўнікі змянілі найменне населенага пункту на Кронґлэ. Цяпер, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды з падтрыманнем мясцовых жыхароў, на афіцыйныя мапы вернецца беларускі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларусы жывуць і працуюць на Балі

Яўген і Яна цяпер жывуць у Інданезіі на востраве Балі ды не толькі шмат вандруюць самі, але і адкрываюць Азію для ўсіх ахвочых. Водар экзатычных фруктаў, хвалі Індыйскага акіяну, мноства дзіўных раслінаў ды інданезійскі аматарскі футбол – каб паказаць вам усё гэта, каманда «Беларускага свету» перасягнула... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org