be

Пошук

"belaruski-svet-post-52117" Вынікі:
Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус стаў бургамістрам гораду ў Еўразвязе

Бургамістрам польскага гораду, куды ўсе ездзяць на закупы ў краму «Biedronka», стаў беларус. У Бельск-Падляскі, што на беларуска-польскім памежжы, на закупы прыязджае шмат нашых суайчыннікаў. Праваслаўныя беларусы складаюць і значную частку мясцовага насельніцтва. І ўжо другі раз запар бургамістрам абралі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Кім была муза Купалы з Грузіі? Мы сустрэліся з ейнай унучкай

Што было паміж Янкам Купалам і грузінкаю Эліко Мэтэхэлі, якой ён прысвяціў верш «Генацвале»? Каб разабрацца ў гэтым, здымачная група праграмы «Беларускаі свет» выправілася ў некалі вядомы на ўвесь Савецкі Саюз курортны горад Цхалтубо, дзе любіў адпачываць і беларускі класік. Там яны сустрэлася з унучкаю... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус канструюе аўтамабілі для гонак па ўсёй Еўропе

Мар’юш Франкоўскі жыве ў польскім Беластоку і размаўляе па-беларуску.Аўтамабілі для гонак ён канструюе разам з сябрамі па вучобе. Мар’юш – студэнт Беластоцкае палітэхнікі і чалец каманды «Цэрбэр Мотарспорт». Сваймі аўтамабілямі ён пасля кіруе на спаборніцтвах па ўсёй Еўропе. Здымачная група «Беларускага... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска будуе дамы ў Амстэрдаме

Калі Алена Уласава жыла і вучылася на архітэктара ў Менску, яна зацікавілася галандскаю архітэктураю. З гадамі захапленне не прайшло, і, дзякуючы кантактам з еўрапейскімі моладзевымі арганізацыямі, Алена спачатку перабралася ў Лондан, а потым і ў Амстэрдам. Там яна працягнула навучацца, сустрэла каханне... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы, якія перамаглі на выбарах у Польшчы

У Польшчы адбыліся выбары ў мясцовыя органы ўлады розных узроўняў. Менск-ВаршаваУ Падляскім ваяводстве сярод кандыдатаў было шмат этнічных беларусаў. У праграме «Беларускі свет» знаёмімся з некаторымі з іх. Пра беларусаў у органах мясцовага самакіравання ў Польшчы размаўляем з нашым госцем, журналістам... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Мне ўсе дзверы адчынялі». Як беларускай мастачцы жывецца ў Рызе

У Рызе жыве мастачка Ганна Пэйпіня. Расла яна на Магілёўшчыне, але з ранніх гадоў жадала развіваць талент у Латвіі. Цяпер Рыга зрабілася для спадарыні Ганны домам, але яна не забываецца на мясціны дзяцінства. Пра беларускую мастачку ў Латвіі рэпартаж Рафала Андрасюка. Пра беларускія фільмы на 16-м міжнародным... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

На фестывалі «Бардаўская восень» у Польшчы ўзгадвалі Міхала Анемпадыстава

Юбілейны і сумны адначасова. 25-ы раз прайшоў фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень». Не хапіла на ім Міхала Анемпадыстава, які быў цесна звязаны з фестывалем. На канцэртах сёлетняй «Бардаўскай восені» артысты часта ўзгадвалі яго асобу. Восенню 1942 года немцы забілі ўсіх... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Арганізацыя ў Канадзе дапамагае тым, хто ўцёк з Беларусі, знайсці працу

У Канадзе жывуць 20 тыс. беларусаў, а Згуртаванне беларусаў Канады ўжо адзначыла 70-годдзе. Арганізацыя не толькі падтрымлівае нацыянальныя традыцыі ў эміграцыі, але і дапамагае тым, хто ўцёк ад палітычнага пераследу ў Беларусі, уладкавацца на новым месцы. «Самае цяжкае – знайсці першую працу», – гаворыць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Не ўсе беларускія праваслаўныя падпарадкоўваюцца Маскве

Праваслаўныя беларусы Таронта шмат гадоў могуць маліцца на роднай мове. У гэтым канадскім горадзе дзеіць Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква, якою кіруе архіепіскап Святаслаў Логін. Царква дзеліць памяшканне і сціпла супрацоўнічае з беларускім грамадска-культурным цэнтрам, а на службы прыходзяць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Гэтыя людзі прыдумалі беларускую фабрыку зорак за мяжой

Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) адсвяткавала 30-годдзе дзейнасці. Гэтая арганізацыя, якую заснавалі і да якой належаць нашыя суродзічы з Польшчы, найбольш актыўна дзеяла ў часе палітычных пераменаў – пералому 1980-х і 1990-х гадоў. Яе сябры клапаціліся пра гістарычную спадчыну беларусаў Польшчы... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы ў Польшчы не хочуць злівацца з большасцю

Ужо чвэрць стагоддзя ў першыя месяцы кожнага года на Беласточчыне адбываецца Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня». Выступаюць некалькі дзясяткаў беларускіх калектываў і хораў з Падляшша. Найлепшыя з іх заспяваюць на гучным Гала-канцэрце 1 сакавіка ў Беластоку. Цяпер адбываюцца раённыя адборы.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус пра Нью-Ёрк: тут увесь сэрвіс па-расейску

Першы з серыі рэпартажаў з Нью-Ёрку і ваколіцаў. Па месцах, вядомых кожнаму з нас, а таксама раёнах, пра якія мы нават не чулі, правядзе нас беларус Аляксандр Страшынскі. Хаця перасяліўся разам з жонкай у Злучаныя Штаты ўсяго паўтара года таму, тапаграфію больш як 8-мільённага мегаполісу ведае ўжо даволі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Танны масаж, танны рэстаран. Новы бізнес стваральніка «Куфару»

Распавядаем пра новы бізнес Міхаіла Сэндэра, «бацькі» самай вялікай у Беларусі інтэрнэт-пляцоўкі абмену «Куфар». Міхаіл Сэндэр вярнуўся ў Стакгольм, дзе ўзначаліў новую кампанію. «Я пазнаёміўся з людзьмі, якія распрацавалі і запусцілі сэрвіс «Comprado». Ім якраз патрэбны быў дырэктар. Мы набылі дзве... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Былы міліцыянт з Беларусі працуе фатографам у Чэхіі

Алена і Віктар нарадзіліся і жылі ў Менску, там жа атрымалі адукацыю і працавалі. Аднак жаданне рабіць нешта нефарматнае, а да таго прага спазнаваць свет прыцягнула іх у Чэхію. Ужо некалькі гадоў жывуць яны ў горадзе Кладно непадалёк ад чэшскай сталіцы. Алена займаецца дызайнам і рознымі відамі журналістыкі.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

На польскім Падляшшы больш беларускай мовы, чым у Беларусі

У Музеі і асяродку беларускае культуры # ў Гайнаўцы адбылася прэм’ера спектаклю «Айцец Канстанцін Байко» # Кніга «Па Прыпяці па Нобэль» – гэта плён вандровак украінскаю часткаю Палесся журналісткі тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Ганны Кандрацюк-Свярубскай # «Казкі па-свойму» – гэта кніга, выдадзеная... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Паглядзіце, як выглядае офіс Радыё «Свабода» ў Празе

Распавядем, як працуе беларуская служба радыё «Свабода» ў чэскай сталіцы. Гэты сродак масавай інфармацыі распаўсюджвае беларускую мову і навіны на ўвесь свет # Паляк у Літве вядзе імшу па-беларуску. Беларусы-каталікі з Вільні ўжо больш за 20 гадоў зноў маюць магчымасць маліцца на роднай мове # Вершы... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Дудар, які прыцягвае турыстаў у цэнтр Познані, – беларус

З польскімі гарадамі Познань і Костшын звязаны народжаны на Глыбоччыне Віталь Воранаў. Віталь, дагэтуль больш вядомы як таленавіты літаратар, ужо больш за два гады грае на дудзе. Акрамя таго арганізоўвае на радзіме фэст прысвечаны гэтаму старажытнаму інструменту # «Там по маё́вуй ро́се» – падляска-палескія... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларус працуе валанцёрам у літоўскім госпісе

Алег Таляронак жыве ў Літве больш за 40 гадоў. За гэты час зарабляў на жыццё як кіроўца, механік і кансерватар. Свае ўменні рамантаваць і даводзіць усё да ладу ён выкарыстоўвае не толькі на працы. Ужо пяць гадоў спадар Алег у вольны час працуе валанцёрам у адзіным пакуль ува ўсёй Літве госпісе імя блаславёнага... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

У Польшчы з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных справаў з’явіцца беларуская вёска

Вёска Круглэ ў гміне Дубічы Царкоўныя вернецца да сваёй спрадвечнай назвы. У 1980-я тагачасныя польскія чыноўнікі змянілі найменне населенага пункту на Кронґлэ. Цяпер, з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ды з падтрыманнем мясцовых жыхароў, на афіцыйныя мапы вернецца беларускі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларусы жывуць і працуюць на Балі

Яўген і Яна цяпер жывуць у Інданезіі на востраве Балі ды не толькі шмат вандруюць самі, але і адкрываюць Азію для ўсіх ахвочых. Водар экзатычных фруктаў, хвалі Індыйскага акіяну, мноства дзіўных раслінаў ды інданезійскі аматарскі футбол – каб паказаць вам усё гэта, каманда «Беларускага свету» перасягнула... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org