- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін.... Болей »
Яшчэ не паспеў тэлефон, здаецца, адысці ад першай той, працяглай Вінцэсевай размовы з жонкай, як зноў зазваніў — залівіста, настойліва, нібы ашалелы. Юстынавіч памкнуўся да дзвярэй ваннага пакоя, дзе плёскаўся, задаволена фыркаючы, гаспадар, але перадумаў: падышоў да апарата, зняў трубку. (фрагмент)... Болей »
Крытыка эсэ і ўспаміны гарадзенскага паэта Юры Гуменюка, што пабачылі сьвет на прыканцы ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца сваеасаблівым падсумаваньнем непаэтычнага даробку апошняга дзесяцігодзьдзя адыйшоўшага стагодзьдзя. У зборнік увайшлі розныя па часе, розныя па зьместах і накірунках творы. Але іх аб’ядноўвае... Болей »
На апошнім этапе вайны ў складзе Чырвонага Войска было дзесяць дзейнічаючых франтоў. Кожны фронт – гэта згуртаванне армій. Некаторыя франты былі невялікімі – усяго чатыры-пяць армій, але былі і гіганцкія, як 1-ы Беларускі, у складзе якога было дванаццаць армій, уключаючы адну паветраную і дзьве гвардэйскія... Болей »
Яны сядзелі ў амбулаторыі. Недзе за вёскай бесперапынна стралялі гарматы, і вокны ў пакойчыку ліхаманкава трымцелі. Са сцяны, над акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Урач узяў абломак у руку, другой змёў пясок са стала і выкінуў усё ў фортку. Якраз у гэтую хвіліну артылерыйская кананада... Болей »
З натужным скрыпам зачыніліся дзверы старога аўтобуса, ён загуў, абсыпаў бурым пылам і пагрукатаў па выбоістай дарозе далей. Зноў іду знаёмай віхлястай сцежкай ад аўтобуснага прыпынку. З кожным годам яна нібы вужэй робіцца, зарастае безназоўным зеллем, размываецца беспрасветнымі восеньскімі дажджамі.... Болей »
Чарговае выданьне з серыі “Скарбы сусьветнай літаратуры” прысьвечанае перакладам пачнальніка жанру раманаў у польскай літаратуры Юзафа Крашэўскага. Увазе чытача прадстаўленыя два раманы польскага пісьменьніка заснаваныя на фактах беларускай гісторыі. У аповесці "Кароль у Нясвіжы. 1784" расказваецца пра... Болей »
Тэлеканал "Белсат" прадстаўляе цыкл "Гісторыя пад знакам "Пагоні". Некалькі хвілінаў з глыбіні стагоддзяў – жыццё асобнага чалавека і шлях народу. “Сярдзіты сабака – ваўкам страва.” Так легендарны Ян Караль Хадкевіч адазваўся пра маладога і гарачага турэцкага султана Асмана ІІ. Хутка ім выпадала сустрэцца... Болей »
У свой час Украіна перадала Польшчы спіс ахвяр сталінскіх рэпрэсій, накіраваных супраць польскіх грамадзян у 1940 г. Гутарка ідзе пра Украінскі катынскі спіс. Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій лічаць, што быў і такі ж Беларусі спіс. Што гэта за дакумент, ці група дакументаў?... Болей »
У манаграфіі разглядаецца тэарэтыка-метадалагічная канцэпцыя дынамікі этнакультурных працэсаў у гарадской сям'і беларусаў у апошняй трэці XX — пачатку XXI ст.; даследуецца механізм пераемнасці традыцый як фундаментальны прынцып функцыяніравання этнакультурных працэсаў у сям'і; паказваюцца ступені мадэрнізаванасці... Болей »
Даследванне дыпламатычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага пасля заключэння Люблінскай уніі. Аналізуецца прававое афармленне дыпламатычнай дзейнасці ВКЛ.... Болей »
Даследаванне прысвечана высвятленню паходжання новавыяўленага арыгінала адной са старажытнейшых актавых крыніц па гісторыі Беларусі – даравальнай мяноўнай граматы князя Васіля Нарымонтавіча канца XIV ст. У рэчышчы фарміравання пісьмовай культуры ў прававой сферы Вялікага княства Літоўскага ў апошняй... Болей »
...у гэтым зборнічку - зьнічовы раз-моўі і мадуляцыі апошняга й даўніх часоў......вершаваныя прамаўленьні розных лірычных герояў - спроба асэнсаваць глябальны віток гісторыі - у кантэксьце 1000-годзьдзя Хрышчэнь-ня Русі (1988) і 2000-годзьдзя зямнога шляху Збавіцеля (2000-2033)...... Болей »
Гістарычны дэтэктыў… Колькі таямнічага, застрашлівага і рамантычнага можна сустрэць у сутарэннях часу! Чаму напрыканцы XIX ст. забіты былы паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага, Вінцэсь Рашчынскі? Якую таямніцу захоўвае каменная жаба з надмагілля? Ці можна ўявіць, каб пяць студэнтаў стварылі Каралеўства... Болей »
Пакуль не мінаў той дзень, Мірак пачуваўся збольшага шчаслівым чалавекам. Дарма што звонку Міракава жыццё выглядала не надта прывабна, ён жыў у злагадзе з сабою, бо меў галоўнае – час. Тое, што бальшыня няспынна й няўхільна губляла, марнуючы дарогаю жыцця, хіба зрэдку ды гэтак жа марна наракаючы на змушаныя... Болей »
На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падахоўнага. Той ушчаміўся спіной у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым... Болей »
Гэтую кніжку марна шукаць на паліцах бібліятэк і кнігарняў, бо яна існуе толькі ў 3-х друкаваных экзэмплярах і ў рукапісах. Чытачы ж маглі пазнаёміцца з ёй праз часопіс «Па-суседску», дзе кніга друкавалася ў перакладзе на польскую і праз раённую газету «Навіны Камянеччыны», дзе твор публікаваўся ў асобных... Болей »
Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым... Болей »
Гэтая кніга нарадзілася ў выніку вандровак па Беларусі ў 2005-2006 гг. вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай, пад час якіх яна, пры падтрымцы Інстытута гуманітарных і экалагічных тэхналогій, наведала дзесяткі памятных знакаў, магіл і помнікаў славутым людзям нашай краіны, якія былі змагарамі і набліжалі... Болей »
Лёха быў маім лепшым сябрам на першым курсе. З першых дзён нашага знаёмства мы фанатычна рвалі струны на гітарах, пісалі паэмы і ўвогуле не дужа разумелі — навошта нам здаўся гэты дыплом інжынера. Напрыканцы гэтага самага курса трэба было вызначацца — ці варта працягваць далей навучанне? Вырашана было... Болей »