- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтую кніжку марна шукаць на паліцах бібліятэк і кнігарняў, бо яна існуе толькі ў 3-х друкаваных экзэмплярах і ў рукапісах. Чытачы ж маглі пазнаёміцца з ёй праз часопіс «Па-суседску», дзе кніга друкавалася ў перакладзе на польскую і праз раённую газету «Навіны Камянеччыны», дзе твор публікаваўся ў асобных... Болей »
22 кастрычніка 1856 году памёр на выгнанні ў Архангельскай губерні Рамуальд Падбярэскі, выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст. Ён нарадзіўся ў Вільні, дзе скончыў гімназію, затым вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Доўгі час жыў у Пецярбургу. Выдаваў розныя часопісы й альманахі, але найперш праславіўся... Болей »
Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных... Болей »
В брошюре приведены факты о быте и революционной борьбе пролетариата межвоенной Чехословакии... Болей »
Славуты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо пра жыццё марахода, які ў выніку караблекрушэння трапіў на бязлюдны востраў.... Болей »
Жыццё i дзейнасць вялікага беларускага асветніка Францыска Скарыны даўно прыцягвае ўвагу гісторыкаў, філолагаў, мастацтвазнаўцаў, кнігазнаўцаў. Прысвечаная яму літаратура багатая i разнапланавая. Сярод шматлікіх публікацый, колькасць якіх набліжаецца да 2900 назваў, ёсць грунтоўныя манаграфічныя даследаванні... Болей »
У матэрыялах прыведзены даклады, паведамленні i выступленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў XIII Гарэцкіх чытаннях 16 чэрвеня 2005 г., нрысвечаных жыццю і творчасці выдатных сьіноў Беларусі: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка... Болей »
Паказальнік з'яўляецца працягам аналагічнага выдання пад такой жа назвай, якое пабачыла свет напярэдадні 500-гадовага юбілею з часу нараджэння Ф. Скарыны. У кнізе сабраны бібліяграфічныя звесткі пра публікацыі 1989-1993 гг. у беларускім і зарубежным друку, прысвечаныя ўсходне-славянскаму першадрукару.... Болей »
Імя Якуба Коласа блізкае і дарагое кожнаму савецкаму чалавеку. З творамі пісьменніка мы ўступаем у жыццё, пазнаём свет, па іх вучымся жыць, змагацца, працаваць. Нас да глыбіні душы кранаюць простыя, праўдзівыя радкі вершаў, навекі ў памяці застаецца «Новая зямля»; нам блізкі летуценнік Сымон-музыка.... Болей »
Палітычная аўтабіяграфія спалучаная ў кнізе з ацэнкай і аналізам значных падзеяў, удзельнікам ці сведкам якіх быў аўтар. Абмінуўшы наменклатурныя прыступкі камуністычнай іерархіі, ён - універсітэцкі прафесар фізікі - апынуўся ў складзе палітычнай эліты спачатку безнадзейна зачаўрэлага СССР, а затым і... Болей »
У кніэе Клаэса Рына праводзіцца размежаванне паміж дзвюма формамі дэмакратыі. Аўгар выступае ў падтрымку канстытуцыйкай дэмакратыі, якая, на яго думку, лепшым чынам адпавядае патрабаванням этычнага жыцця. Паралельна гучыць абгрунтаваная крытыка плебісцытнай формы дэмакратыі, якая, надаючы паўнату ўлады... Болей »
Асноўная мэта кнігі — папулярызацыя ведаў пра жыццё звяроў і птушак на прыродных і штучных вадаёмах, пра ўзаемаадносіны паміж асобнымі іх відамі і асяроддзем, пра магчымыя шляхі кіравання папуляцыямі дзікіх жывё-лін ва ўмовах узрастаючага ўплыву на прыроду гаспадарчай дзейнасці чалавека. Для паляўнічых... Болей »
Герой аповесці М. Ваданосава (нар. у 1923 г.) пражыў доўгае і складанае шыццё, у якім адлюстраваўся лёс цэлага пакалення — калектывізацыя, перадваенны час, вайна, перыяд узнаўлення. Жыццё героя асветлена чыстым, светлым каханнем, якое ён пранёс і захаваў наперакор нягодам... Мікіта Варановіч гераічна... Болей »
Беларускі пераклад выданьня, якое зьявілася на сьвет на досьвітку аднаўленьня незалежнасьці Украіны, тады ж пасьля перабудовы і вяртаньня да традыцыяў і каранёў без боязі пачалі гаварыць пра духоўныя справы. Асабліва бурна разам з адраджэньнем нацыянальным адбывалася адраджэньне хрысьціянства ва Ўкраіне.... Болей »
Прапанаваныя тэксты вялікапостных службаў перакладзены з некалькіх крыніцаў: “Триодъ постная” (Вільня, 1609 г.); “Триодион си ест Трипеснец...” (Вільня, 1615 г.) і “Постная тріодь” (Кіеў, 1627 г.). Апошняя зьяўлялася спадкаемцам віленска-беларускіх выданьняў пачатку XVII ст. Таксама выкарыстана праца... Болей »
Фёдар Ястраб (Франц Адамавiч Ястраб (1953–2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца i таленавiты паэт. Унiкальнасць яго паэтычнага дару ў тым, што ён праявiўся ў перадапошні год яго жыцця. Цяжкая хвароба адкрыла яшчэ адну... Болей »
Прайшло два гады пасля падзеяў, якiя ўжо ўвайшлi ў найноўшую гiсторыю Беларусi як «Плошча-2010». Аднак для многiх дзень 19-га снежня 2010-га года яшчэ не скончыўся, ён доўжыцца i сёння, бо да гэтага часу ў турмах знаходзяцца некаторыя з тых, хто сваiмi лёсамi ствараў тое магутнае супрацьстаянне, якое... Болей »
Мэта гэтае працы - аддаць пашану памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча; прадставіць ягонае жыцьцё так, каб факты гаварылі самі за сябе. I тут ён - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - сам выказваецца болей, як укладальнік гэтай кнігі гаворыць аб ім. Гэта больш за ўсё ўложаны амаль ў храналягічным парадку няпоўны збор дакумэнтаў... Болей »
Зборнік навуковых прац прысвечаны праблемам стылістыкі беларускай і рускай моў, стылістыкі публіцыстычных жанраў, эстэтыкі слова і стылістычнай абумоўленасці газетных тэкстаў, лінгвастылістыкі публіцыстычнага тэксту і дыскурснага аналізу СМІ, тэорыі і практыкі рэдагавання, медыярыторыкі, гісторыі, тэорыі... Болей »
Збор твораў Кузьмы Чорнага ў васьмі тамах — першае навуковае выданне спадчыны выдатнага беларускага празаіка. У яго ўключаны амаль усе вядомыя творы пісьменніка і размеркаваны па тамах у храналагічнай паслядоўнасці наступным чынам: 1 — апавяданні 1923—1927 гг.; 2 — апавяданні 1928—1944 гг.; 3 — раманы... Болей »