- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Часта можна пачуць заахвочванне да адкрыцця на Святога Духа. Асабліва шмат пра гэта гаворыцца ў кантэксце падрыхтоўкі да сакраманту канфірмацыі. Аднак у чым жа заключаецца такое важнае і патрэбнае адкрыццё на Духа? Нам лягчэй гэта зразумець, калі глядзім на Хрыста, які 2 тысячы гадоў таму хадзіў як чалавек... Болей »
Пачалося лета – перыяд водпускаў і канікул. У гэты час у найбольш вядомыя месцы культу Беларусі – Будслаў, Тракелі, Навумавічы, Навагрудак, Рось – з нашай дыяцэзіі накіроўваюцца шматлікія пілігрымкі. Людзі перажываюць цудоўную нагоду спакойна і ўраўнаважана абдумаць жыццё, праверыць сваю настойлівасць... Болей »
Да Найсвяцейшай Панны, асабліва ў ліпені, вырушаюць у пешых пілігрымках шматлікія вернікі. Яны ідуць да Маці, якая прысутнічае ў будслаўскім, тракельскім ці гудагайскім абразе. Дзеці крочаць, каб падзякаваць за тату і маму, браціка ці сястрычку, маладыя людзі – каб расказаць пра свае планы на будучыню... Болей »
Нярэдка, падарожнічаючы па свеце, усведамляем сабе, які ён цудоўны і вялікі. У ім жылі асаблівыя людзі, якія пакінулі пасля сябе глыбокі след, што захапляе, а часам нават ашаламляе. Сёння Касцёл ставіць іх перад намі як узор для пераймання. У гэтыя ліпеньскія дні мы пілігрымавалі ў Навумавічы, дзе падчас... Болей »
Кожнаму чалавеку неабходны адпачынак ад штодзённых заняткаў і абавязкаў, каб больш часу прысвяціць сабе і бліжнім, якіх Божы Провід ставіць на жыццёвым шляху, каб магчы далей з новымі сіламі рэалізоўваць сваё пакліканне. Перадышкі патрабуюць усе: і дзеці, і дарослыя. Канікулы і водпускі даюць магчымасць... Болей »
Кожны чалавек усведамляе, што яму варта пастаянна вучыцца, каб здабываць новы досвед: як радасны, так і балесны, які дазваляе зусім па-іншаму зірнуць на жыццё. У наш час свет прапануе ўсё новыя і новыя сюрпрызы і прыемнасці, з-за чаго людзі нярэдка забываюцца пра сваё духоўнае развіццё. А разам з тым... Болей »
Распачынаем кастрычнік, падчас якога асаблівым чынам ушаноўваем Марыю праз ружанцовую малітву. Яна часта спадарожнічае нам у цяжкія, поўныя роспачы хвіліны. Адразу варта прыгадаць словы св. Луцыі, візіянеркі з Фацімы: “Не існуе праблемы, якую б нельга было вырашыць пры дапамозе Ружанца”. Падчас гэтай... Болей »
У кастрычніку ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Той, якая нас нарадзіла, была падтрымкай падчас першых крокаў – як у дзяцінстве, так і ў дарослым жыцці. Той, якая заўсёды ўмее знайсці патрэбныя словы, падтрымаць і суцешыць, але таксама перасцерагчы, калі сыходзім на дрэнную дарогу. На працягу 9-ці... Болей »
На працягу апошніх 6-ці месяцаў фігура Маці Божай Фацімскай вандравала па вёсках і гарадах Гродзенскай дыяцэзіі. Яна наведала ўсе парафіі, сустрэлася з тысячамі вернікаў, якія радасна віталі Прыгожую Пані, што прыйшла "з мацярынскім заданнем, каб засцерагчы чалавецтва ад Божай кары”. У гэты час Марыя... Болей »
Абавязковай умовай для таго, каб поўнасцю даверыцца міласэрнаму Богу, з’яўляецца пастава пакаяння і ўбоства. Старонкі Новага Запавету, пачынаючы з апісання таямніцы нараджэння Пана ў беднай стайні ў Бэтлееме ажно да Яго апошніх хвілін, заклікаюць нас да пераймання Езуса ўбогага. Убоства Збаўцы заключалася... Болей »
Гісторыя занатуе першыя месяцы 2020 года як балючы досвед, які перажывала чалавецтва. Увесь свет змагаецца з эпідэміялагічнай пагрозай, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруса… Да нас штодня даходзіць інфармацыя аб колькасці заражаных, а таксама смутныя звесткі пра чарговых загінулых. Сярод людзей... Болей »
У жыцці кожнага чалавека здараюцца сустрэчы, па якіх ён сумуе. Звычайныя штодзённыя сустрэчы, а таксама нядзельныя і святочныя. Уданыя і няздзейсненыя, калі на стол ставяцца 2 кубкі, але 1 застаецца пустым. Усе яны неабходны, каб дзяліцца радасцю, каб не быць аднаму ў смутку. У Адвэнце – перыядзе, які... Болей »
Наперадзе чарговыя дні радаснага чакання прыходу Пана. Гэта асаблівы час падрыхтоўкі да такой вялікай падзеі, як Божае Нараджэнне. Няхай Адвэнт кожнаму нагадае пра тое, што ў наша зямное вымярэнне ўваходзіць надзвычайная рэчаіснасць. Чаканне свят можа выглядаць па-рознаму. Рыхтуючыся да іх, людзі не... Болей »
Апошнія дні адыходзячага года напоўнены ліхаманкавымі падсумаваннямі, справаздачамі... Людзі падлічваюць даходы, прыбыткі, выдаткі і страты. З тэлебачання, радыё, прэсы, інтэрнэту даведваемся пра найважнейшыя палітычныя, спартыўныя, культурныя падзеі ў свеце і краіне. Але трэба ўсвядоміць, што ўчарашні... Болей »
Некалькі дзён таму мы з верай і надзеяй распачалі наступны год Панскі. Разам з ім атрымалі новы пачатак, будучыню, якая яшчэ не мае канкрэтных абрысаў, але ўжо паступова становіцца нашай рэальнасцю. Кожны новы год для хрысціяніна – гэта шанс і нагода, каб здзяйсняць добрыя справы і фарміраваць сваю “ролю”... Болей »
Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян, які стаў цыклічным святам экуменізму, прыгадвае пра тое, што ўсе мы з’яўляемся адной сям’ёй Божых дзяцей. У гэты час нанова ўсведамляем сабе, што Хрыстос прыйшоў у свет, каб сабраць авечак у адну Аўчарню. Галоўная мэта Яго місіі – збаўленне чалавека – не можа быць... Болей »
Дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурд (11 лютага) з’яўляецца асаблівай нагодай, каб задумацца над досведам пакут, якія выпадаюць на долю хворых людзей. У гэты час духоўна пераносімся ў грот Масаб’ель, каб ля ног Марыі, якой “Усемагутны ўчыніў вялікія рэчы”, прасіць аб заступніцтве... Болей »
У літургічным годзе Вялікі пост, ці перыяд пакаяння напярэдадні Вялікадня, на працягу 40-ка дзён дапамагае вернікам падрыхтавацца да пасхальных урачыстасцей. Прыгадвае пра тое, што паводле Бібліі Ізраэль, народ Старога Запавету, перш чым змог увайсці на Абяцаную зямлю, на працягу 40-ка гадоў перажываў... Болей »
У час Вялікага посту ўзгадваем важную праўду: для Пана Бога з’яўляюцца вызначальнымі не столькі знешнія практыкі, здзейсненыя вернікам напаказ учынкі, колькі сапраўднае навяртанне, якое заключаецца, перш за ўсё, у перамене сэрца. Перамененае, яно заўсёды адкрыта на практыкаванне спраў любові. Стварыцель... Болей »
У апошнія дні складваецца ўражанне, што свет застыў. Свет, які ганарыцца шматлікімі дасягненнямі, засаромеўся бяссілля супраць пандэміі каронавіруса. Здавалася, што ўсё залежыць ад нас, што маем уладу над усім навокал... Хапіла літаральна некалькіх дзён – і ўжо не ведаем, што рабіць. Хтосьці аднойчы... Болей »