be
pdf

Слова Жыцця 19 (525) 2019

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Сакрэт святых і бласлаўлёных заключаецца ў тым, што яны не столькі набліжаюцца да Бога, бо Ён зусім ні ад іх, ні ад нас на аддаляецца, колькі ўсё глыбей усведамляюць Яго блізкую і нязменную прысутнасць. Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз 17, 28). Яны бачаць Пана не дзесьці ў замагільным свеце, у прывілеяваным месцы ці нават побач з сабой, а найперш у сабе. Св. Ян ад Крыжа пісаў: “Бог ува мне, а я ў Богу”. Большасць святых і бласлаўлёных вялі звычайнае жыццё. Яны не рваліся на першыя месцы, наўмысна не прыцягвалі да сябе ўвагу. Нярэдка лічылі сябе вялікімі грэшнікамі. Таксама, як і ўсе, перажывалі цяжкасці, спакусы і змаганні. Цярпелі, плакалі, цешыліся і жартавалі. Ніводзін з іх не быў казачным персанажам ці прышэльцам з космасу, адарваным ад штодзённага жыцця. “Святыя – гэта нашы браты і сёстры, якія прынялі ў сваё жыццё святло Бога і перадалі яго свету, кожны згодна са сваім «адценнем». Але ўсе былі празрыстымі, змагаліся, каб пазбавіцца ад плям цемры граху”, – казаў папа Францішак. Святыя зусім не “спяць” і не “адпачываюць у супакоі”, як мы прызвычаіліся прасіць для памерлых, маючы на ўвазе вызваленне ад трывог і пакут цяперашняга жыцця. Нашы бласлаўлёныя браты і сёстры, хутчэй, нястомна дзейнічаюць. Гэта выражае праўда пра “еднасць святых”, г. зн. існуючую сувязь паміж Богам, жыхарамі Неба і астатнімі членамі Цела Хрыстовага.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2019-10-27
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2019 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org