- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Я мела шчасце да знакамітых людзей, — кажа Надзея Артымовіч, паэтэса. Сорак гадоў таму, 5 красавіка 1970 г. у „Ніве” паказаўся яе дэбютанцкі верш Ой ляцелі гусі. На Літаратурнай старонцы „Белавежы” нумар 136. Дзякуючы Юрку Туронку, які заапекаваўся таленавітай маладой бяльшчанкай-студэнткай. — І рэдактары... Болей »
У манаграфіі ўпершыню ў беларускай этнаграфі на падставе матэрыялаў шматгадовых экспедыцыйных даследаванняў, дакументальных і літаратурных крыніц аналізуецца працэс эвалюцыі традыцый сямейнага выхавання беларусаў з эпохі капіталізму да нашых дзён ва ўзаемасувязі з сацыяльнай структурай грамадства, тыпам... Болей »
Ахопленыя жалобай і мы. Шок. 10 красавіка 2010 года (субота), гадзіна 8.56, ваколіца Смаленска ў Расіі. Самалёт ТУ-154 з прэзідэнтам РП Лехам Качынскім і яго жонкай Марыяй ды 94 найвышэйшымі рангам дзяржаўнымі чыноўнікамі, духоўнымі асобамі, членамі катынскіх сем’яў ды экіпажам разбіваецца пры падыходзе... Болей »
— Мы тут на тое, каб ушанаваць памяць усіх ахвяр трагедыі. Гэта трагедыя ўсёй нацыі, — тыя словы найчасцей можна было пачуць ад людзей, якія ў суботу сабраліся ў Варшаве на галоўных жалобных урачыстасцях у гонар ахвяр загінуўшых 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Не інакш было і ў нядзелю... Болей »
Ужо месяц вядзецца ў Польшчы пробны перапіс насельніцтва. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца праверка механізмаў перапісу, яго тэхналогіі, працы перапісчыкаў, іхняй падрыхтоўкі. Найважнейшае — правяраюцца формы пытанняў, на якія адказваюць жыхары выбраных шаснаццаці мясцовасцей. Паводле слоў дырэктар Статыстычнай... Болей »
Калі пятнаццаць гадоў таму ў беларускіх дзеячаў васьмідзесятых гадоў з’явіліся дзеткі, неабходным стаў беларускі садок у Беластоку. Гэты першы крок быў зроблены перш за ўсё дзеля стварэння магчымасці нармальнага жыцця і развіцця ў сваёй роднай культуры. Давялося здзейсніць планы і мары. Пачаткова звязаныя... Болей »
— Сёлетні Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2010” пачнецца з выдатнага, невыпадковага канцэрта — Вяртаемся да традыцыі, калі фестываль пачынае мінулагодні лаўрэат. Так складаецца, што стала ім адна з самых лепшых у Расіі Дзяржаўная капэла імя Юрлова. Выканае яна „Кіеўскую літургію” Рамуальда... Болей »
Спадзяюся, што атрымаем запрашэнне і паедзем таксама ў Канаду, — пажартаваў архіепіскап Іакаў, адкрываючы ў мінулую нядзелю ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку выстаўку „Новая Воля папросту”. Выстаўка на шляху ўжо чарговы раз. Раней паказвалася, зразумела, у Новай Волі, Міхалове, Геранімове, Супраслі... Болей »
Гімн на прыведзеныя вышэй словы Аляксандра Архангельскага, які ўпершыню пачуў я амаль сорак гадоў таму з вінідыска балгарскага „Балкантону”, заняў у маім рэлігійным топ-парадзе такое ж месца, як у свецкім evergreen „Очи чёрные”. Цяпер ізноў пачуў я шэдэўр Архангельскага ў велічным выкананні хору Варшаўскага... Болей »
У сонечную нядзелю 23 мая 2010 года сціхлі на пару гадзін шумлівыя фантаны ў беластоцкім парку каля палаца Браніцкіх, задуманым магнатамі як „англійскі”. Штодзень тут поўна наведвальнікаў, адпачываючых на лавачках паўз алеек, а адмысловыя фантаны святочнымі вечарамі гараць каляровым агнямі. На вялізнай... Болей »
Такія артыкулы пішуцца альбо на добрым падпітку, альбо ў крайнім адчаі, альбо ад няма чаго сказаць. Няхай даруе мне шаноўны чытач, але не знаходжуся ні ў водным вышэйадзначаным стане, але нешта карціць, баліць і смыліць. Відаць, назбіралася ўсяго патроху. А можа ўсяго занадта шмат. Чытаю прэсу, інтэрнэт... Болей »
У час агульнага сходу членаў аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, які адбыўся 11 чэрвеня ў музейнай кіназале, большасць дыскусіі тычылася прапановы змены назвы аб’яднання на „Цэнтр беларускай культуры”, з якой выступіла музейная ўправа. Дыскусія ў гэтай справе была вельмі эмацыянальная... Болей »
Пра славу беларускага садка ў Беластоку нашая грамадскасць гаворыць з пазітыўным недаверам: — А ці гэта праўда, што там не ўсе могуць дастацца? — спытае нас некалькі гадзін да юбілею настаўніца беларускай мовы з Дубін. Калі пачуе нашае „так”, спачатку не можа паверыць. Гэты момант усведамляе нам прэстыж... Болей »
Пяцігоддзе Згуртавання „Залукі над Супраслю”, завяршэнне праекта Гарадоцкага цэнтра культуры, новыя, выкананыя паводле „тутэйшых” узораў строі калектыву „Каліна” ну і, вядома, карагод ды пусканне вянкоў на раку Супрасль звярнулі ўвагу ў час сёлетняга купальскага фэсту ў Залуках Гарадоцкай гміны. Гэтым... Болей »
Як піша Віктар Скарабагатаў, «Ян Тарасевіч абышоўся без славы, але цяпер слава не абыдзецца без яго». Ян Аляксеевіч Тарасевіч нарадзіўся 23.09.1889 года. Ён — кампазітар, піяніст, педагог. Закончыў кансерваторыю ў Санкт-Пецярбургу (1912). Пакінуў пасля сябе больш за сто песень і інструментальных фартэпіянна-вакальных... Болей »
Лена Глагоўская з Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку: «Мікола Гайдук перш за ўсё быў гуманістам, быў уражлівым чалавекам, у першую чаргу на беларускасць. Для яго беларускасць была сэнсам ягонага жыцця. Ён проста выхаваўся ў той стыхіі. Гэта энцыклапедычная постаць, чалавек заўсёднай... Болей »
„Басовішча-2010”. Гарадок перад усім. Размова з Кацярынай Кузьміч і Норбертам Васілюком — арганізатарамі ХХІ Фестывалю „Басовішча-2010”. Ніва: — Дзе БАС? Ад мінулагодняга „Басовішча” ніхто нічога пра вас не чуў. Кацярына Кузьміч: — БАС шукае сам сябе, згубіўся. Трэба ўсё нанава пачаць. За апошнія гады... Болей »
Некаторыя людзі нават васьміногу Паўлю, які адгадаў хто стане чэмпіёнам свету па футболе, не вераць і ўсё спісваюць на звычайную выпадковасць. Маўляў, па законе вялікіх лічбаў ён яшчэ не набраў неабходнай колькасці сваіх гаданняў. Ёсць і такія, якія сцвярджаюць, што ўсё гэта махлярства. Усе прадказанні... Болей »
У час, калі ў нас, на Беласточчыне, меншае колькасць навучэнцаў беларускай мовы, маладыя людзі розных прафесій, адукацыі і зацікаўленняў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Францыі, якія ў большасці нават не маюць беларускіх каранёў, спаткаліся ў Гайнаўцы, каб пачаць амаль ад асноў вучыцца беларускай... Болей »
Да пачатку перапісу насельніцтва ў 2011 годзе засталося толькі восем месяцаў. Гэты час павінен быць прызначаны на распрацоўку прамоцыі гэтай важнай падзеі, таму старшыня Галоўнай статыстычнай установы паклікаў на сустрэчу ў Варшаву тых, для якіх прамоцыя, актыўны і свядомы ўдзел у перапісе мае вырашальнае... Болей »