- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ахопленыя жалобай і мы. Шок. 10 красавіка 2010 года (субота), гадзіна 8.56, ваколіца Смаленска ў Расіі. Самалёт ТУ-154 з прэзідэнтам РП Лехам Качынскім і яго жонкай Марыяй ды 94 найвышэйшымі рангам дзяржаўнымі чыноўнікамі, духоўнымі асобамі, членамі катынскіх сем’яў ды экіпажам разбіваецца пры падыходзе да прызямлення. Праз няпоўныя паўгадзіны Польшчу і ўвесь свет аблятае інфармацыя: ніхто не выжыў. Прэзідэнцкая пара ды спадарожнічаючая ёй дэлегацыя ляцелі ў Катынь, каб аддаць пашану палякам закатаваным тут НКВД. Каля 10 гадзіны афіцыйна паяўляюцца першыя прозвішчы асоб, якія загінулі. Прэзідэнт, яго жонка, двух віцэ-маршалкаў Сейма, віцэ-маршалак Сената, міністры з Прэзідэнцкай канцылярыі, дэпутаты і сенатары, камандзіры ўсіх фармацый Узброеных сіл РП, старшыні Інстытута нацыянальнай памяці, Нацыянальнага польскага банка, сакратар Рады аховы помнікаў змагання і пакут, духоўныя асобы... — пералічваюць журналісты ўсіх польскіх тэле- і радыёстанцый, якія спынілі планаваныя перадачы. Беластачане, падляшы не вераць. Сярод ахвяр апынуліся людзі родам ад нас: апошні прэзідэнт РП на чужыне Рышард Качароўскі, віцэ-маршалак Сейма і шэф падляшскага ПіС Кшыштаф Путра, праваслаўны ардынарый Войска Польскага генерал брыгады архіепіскап Міран (Міраслаў Хадакоўскі), сцюардэса прэзідэнцкага самалёта Юстына Манюшка. Яшчэ да суботняга поўдня пад беластоцкімі помнікамі Юзафу Пілсудскаму і папу Яну Паўлу ІІ пачынаюць палаць першыя знічы, ускладзены (...) Рэдакцыя Нівы