- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Мы тут на тое, каб ушанаваць памяць усіх ахвяр трагедыі. Гэта трагедыя ўсёй нацыі, — тыя словы найчасцей можна было пачуць ад людзей, якія ў суботу сабраліся ў Варшаве на галоўных жалобных урачыстасцях у гонар ахвяр загінуўшых 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Не інакш было і ў нядзелю ў Кракаве на пахаванні Леха і Марыі Качынскіх. Ужо ад суботы, калі ўся Польшча даведалася аб катастрофе прэзідэнцкага Ту-154, Варшава, а дакладней прэзідэнцкі палац, стала ў цэнтры ўвагі ўсяго грамадства. Тут людзі спантанна прыносілі кветкі, запальвалі знічы. У аўторак, 3 дні пасля трагедыі, сустракаў я людзей, якія з’явіліся пад прэзідэнцкім палацам у чацвёрты або і ў пяты раз. — Нешта цягне мяне ў гэтае месца, стоячы тут лягчэй перажываць, чым седзячы ў хаце, — сказала мне пажылая жанчына. У суботу на пляцы Пілсудскага ў Варшаве з’явіліся сотні тысяч людзей з усёй Польшчы. Арганізаваныя былі адмысловыя цягнікі, якія прывозілі іх у Варшаву з усіх куткоў краіны. Ад стараны Кракаўскага прадмесця вялікая канструкцыя — сцэна-алтар са здымкамі ўсіх загінуўшых у авіякатастрофе пад Смаленскам. Яшчэ да 10 красавіка многія з іх былі палітычнымі сапернікамі, а ў 8:56 спалучыла іх супольная людская трагедыя. (М. Сцепанюк, Апошняе развітанне, фрагмэнт)