- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо месяц вядзецца ў Польшчы пробны перапіс насельніцтва. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца праверка механізмаў перапісу, яго тэхналогіі, працы перапісчыкаў, іхняй падрыхтоўкі. Найважнейшае — правяраюцца формы пытанняў, на якія адказваюць жыхары выбраных шаснаццаці мясцовасцей. Паводле слоў дырэктар Статыстычнай установы ў Беластоку Эвы Камінскай-Гаўрылюк на Падляшшы перапіс вядзецца бездакорна, без асаблівых праблем. У нас пробны перапіс праводзіцца ў горадзе Сямятычы. У палове красавіка, надоўга да завяршэння пробнага перапісу, тым самым надоўга да абвяшчэння яго вынікаў і высноў, паявілася інфармацыя Галоўнай статыстычнай установы, што ў перапісе 2011 года будзе ўведзена змена, якая датычыць пункту семнаццатага — пытання пра нацыянальную і этнічную прыналежнасць. У галоўным перапісе будзе магчымасць дэклараваць дзве, а не як гэта ёсць зараз, адну нацыянальную прыналежнасць. — Даследчыцкая праўда завяршаецца ў тым, што перапіс павінен быць адлюстраваннем рэчаіснасці, а не яе крэацыяй, — кажа прэс-сакратар Галоўнай статыстычнай установы Веслаў Лагадзінскі. — Запіс з адной магчымасцю выбару выдатна абмяжоўвае магчымасць адлюстравання рэчаіснасці. Нельга абсалютызаваць людскую свядомасць. Чалавек не мусіць быць упэўнены на сто адсоткаў. Можа ў яго быць свядомасць прыналежнасці да нацыянальнай групы, але таксама можа адчуваць прыналежнасць да іншай этнічнай групы. (І. Карпюк, Няёмкі выбар, фрагмэнт)