- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да пачатку перапісу насельніцтва ў 2011 годзе засталося толькі восем месяцаў. Гэты час павінен быць прызначаны на распрацоўку прамоцыі гэтай важнай падзеі, таму старшыня Галоўнай статыстычнай установы паклікаў на сустрэчу ў Варшаву тых, для якіх прамоцыя, актыўны і свядомы ўдзел у перапісе мае вырашальнае значэнне на будучыню, запрасіў да сябе прадстаўнікоў арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі нацыянальных меншасцей у Польшчы. Аднак сустрэча мела зусім іншую праграму, чым запланавалі яе арганізатары. Можна яе назваць „сустрэчай другога пытання”. — Галасы кашубаў пераканалі нас у патрэбе ўвядзення другога пытання, каб перапіс прадстаўляў складаныя тоеснасці, таму вырашылі выйсці насупраць, — сказаў Юзэф Аленьскі, старшыня Галоўнай статыстычнай установы. — Прытрымліваемся патрабаванняў заканадаўства, таму вынікі, якія будзем прэзентаваць пасля перапісу, неабходныя для працы іншых устаноў, як хаця б Міністэрства ўнутраных спраў, — працягнула намеснік дырэктара Дэмаграфічнага дэпартамента ГСУ Люцына Новак. — Наша мэта — данесці як мага найбольш аб’ектыўныю інфармацыю. Мы даем прылады, а пасля толькі перадаем вынікі, — падкрэсліў прэс-сакратар старшыні ГСУ Веслаў Лагадзінскі. (І. Карпюк, Які перапіс? Каму перапіс?, фрагмэнт)