be

Пошук

"kazki-stalichnyya-globus-adam" Вынікі:
Суд у Слабадзе
pdf epub mobi fb2

Суд у Слабадзе


Казько Віктар

Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай... Болей »

Хроніка дзетдомаўскага саду
pdf epub

Хроніка дзетдомаўскага саду

Раман
Казько Віктар

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лёс дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — іх бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы і шанаваць.... Болей »

Судны дзень
epub

Судны дзень

Аповесці, апавяданні
Казько Віктар

Творы Віктара Казько добра вядоммя беларускаму чытачу. Па аповесцях «Суд у Слабадзе», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» і апавяданні «Літары на мармуры» зняты кінафільмы. Яны знітаваны адной тэмай — вайна, экалогія, Чарнобыль. Экалогія нашай душы, яе стан, здароўе і хвароба, мінулае і будучае — тос... Болей »

У трох соснах
epub

У трох соснах

З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”
Казько Віктар

Абеліскі, нібыта салдаты навабранцы ў страі, перакуленыя кулямі нямыя клічнікі. Раней Міхаіл Андрэевіч мінаў іх безуважна. Ды раней іх на яго дарозе і не было. Раней тут былі гарадскія цывільныя могілкі. Крыжы, крыжы, і зрэдку варона на адным з іх, як з таго свету выкапалася. Зверху ж, з неба і ад каплічкі... Болей »

Час збіраць косці
pdf

Час збіраць косці

Аповесці
Казько Віктар

У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці “Час збіраць косці”, “Прахожы”, “І нікога, хто ўбачыць мой страх”. Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным... Болей »

Отмена смертной казни в Республике Беларусь

Отмена смертной казни в Республике Беларусь


В книгу вошли статьи, специально подготовленные экспертами Совета Европы, руководителями пенитенциарных ведомств Беларуси, России, Украины, белорусскими специалистами, в которых обсуждается широкий круг вопросов исторического, юридического и правозащитного характера, связанных с отменой смертной казни;... Болей »

Нашчадкі казённага лёсу
epub

Нашчадкі казённага лёсу

Аповесць
Казько Віктар

Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, бы лі спрэс музычным і. Спява лі ям у, што раздра жня ла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі... Болей »

Terra incognita. Зона
epub

Terra incognita. Зона


Казько Віктар

Дзве амаль аднолькава знакавыя падзеі леглі, лічы, на адно пакаленне. Толькі знакі гэтыя, як я думаў, быў упэўнены  — да шасцідзесятай пераможнай вясны ў вайне з фашызмам, розныя. Вясной жа 2005-га года ўва мне нешта як надламалася. Трэснула і парвалася неяк нечакана і адразу. Недарэчна, бязглузда. Па... Болей »

Абуджэнне памяці
epub

Абуджэнне памяці


Казько Віктар

Вясковыя дзеці. У іх тварах, здаецца мне, ёсць штосьці ад задуменнага здзіўлення і засяроджанасці птушак, асабліва тых, што ўвасабляюць сёння Палессе,— буслоў. I асабліва ў той час, калі яны на самоце і сярод цішы дуброў, спакою вады, дрымоты зарослых альхою балацін. Птушкі і дзеці. Хоць на аддаленні... Болей »

Гаючая вада  — белы параход
epub

Гаючая вада  — белы параход

Слова, не моўленае дзесяць гадоў таму
Казько Віктар

Так, дзесяць гадоў прайшло. Проста жахліва, як яны хутка бягуць. I як марудна цягнуцца дні. Якія пустыя мінаюць гады. I як напоўнены імгненні. Усяго толькі дзесяць гадоў. А колькі ўжо страт! Чэрвень восемдзесят чацвёртага года. Няўжо ён быў, няўжо я некалі ў ім жыў? Мо ўсё ж прыдумаў ці сасніў у яшчэ... Болей »

Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны
epub

Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны


Казько Віктар

З усіх нашых заняткаў, з усіх рамёстваў гісторыя чалавецтва, пэўна, не ўславіла так ні адно, як уславіла паляванне. Па сутнасці  — забойства. Па форме  — вялікая і магутная дзея, што амалоджвае і прыводзіць у рух нашы пачуцці. Чалавек узброены, чалавек з ружжом  — дужы і малады. Гэта наш продак. Ён яшчэ... Болей »

Вяртанне ў падман
epub

Вяртанне ў падман

Апавяданне
Казько Віктар

Семдзесят шэсць кіламетраў крывавага быцця і небыцця. І нічога не зробіш. Я сам абраў гэтую дарогу. З пахмелля не прыдумаць. Толькі я быў цвярозы. За рулём усё ж. У машыне я ды жонка. Мо таму так морачна і пралёг мой шлях, падкінуў горшую з дарог. Толькі ўзнёсся я ці не на сёмае неба ад хуткасці руху... Болей »

Зып – Зыпкаў – Навазыбкаў
epub

Зып – Зыпкаў – Навазыбкаў

Апавяданне
Казько Віктар

Што вырабляе са мной дарога, пайменаваная такімі знакавымі прозвішчамі. Як бяжыць насустрач і наўздагон ім памяць. Я раскашую сярод іх абранасці стагоддзямі, векавой вызначанасці. Ці не менавіта таму з першага свайго кроку па зямлі зачапіўся і назаўсёды палюбіў казку. І жыву ў ёй з першага пробліску... Болей »

Дождж на бульбу
epub

Дождж на бульбу

З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”
Казько Віктар

Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў... Болей »

Сімка-серафімка
mp3

Сімка-серафімка


Казько Віктар

Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гэндэрныя праблемы. Гэта... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf epub

Выбраныя творы ў двух тамах


Казько Віктар

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
pdf epub

Выбраныя творы ў двух тамах

Неруш: Раман. Апавяданні
Казько Віктар

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.... Болей »

Выратуй і памілуй нас, чорны бусел
pdf epub

Выратуй і памілуй нас, чорны бусел

Аповесці
Казько Віктар

У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена... Болей »

Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш
pdf epub

Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш

Аповесці, казка
Баравікова Раіса

Завуць яго мамурык. І шукаць яго трэба на планеце Мамурыя, дзе заўсёды жылі і, напэўна, жывуць і цяпер — мамуры. Да гэтага трэба дадаць яшчэ адно. Калі я расказала пра яго знаёмай дзяўчынцы, яна адразу сказала, што мамурыкам яго завуць таму, што ён заўсёды знаходзіцца каля мамы. Але гэта няпраўда. Мама... Болей »

Казань пра ката, каторы смяяўся
epub pdf

Казань пра ката, каторы смяяўся


Казько Віктар

Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org