be
epub

У трох соснах

Казько Віктар
З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”

Абеліскі, нібыта салдаты навабранцы ў страі, перакуленыя кулямі нямыя клічнікі. Раней Міхаіл Андрэевіч мінаў іх безуважна. Ды раней іх на яго дарозе і не было. Раней тут былі гарадскія цывільныя могілкі. Крыжы, крыжы, і зрэдку варона на адным з іх, як з таго свету выкапалася. Зверху ж, з неба і ад каплічкі, чорны грай гругання, падобны адпяванню. А тыя, хто цяпер пад новенькімі, што з канвеера, колкім выклікам сусвету ў чырвона-крывавай жалобе зоркамі з прыпынкавай кропкай унізе, зусім нядаўна спачывалі ў гарадскім парку Але калі горад пачаў рыхтавацца да гадавіны вялікай Перамогі, іх перасялілі сюды. Пэўна, некаму з разумнікаў засцілі вочы: парк – жывым, мёртвым – могілкі. І неяк пасля першай вясновай навальніцы на голыя дрэвы – благая прыкмета – што зробіш: адзін мяркуе, дзесяць ужо маракуюць, глыбока апаўночы, калі закончыліся танцы і міліцыя выдаліла з парку апошніх каханак і каханкаў, на алеях патушылі ліхтары, пад хваравіта жоўкла-запаленым вокам месяца каля маўкліва прыснулых бяроз і ліп зарыпелі колы падвод гарадскіх залатароў. Пахмурныя і негаваркія дзядзькі каўтнулі яшчэ з ваеннага часу алюмініевых біклажак, хапатліва заелі салам ці каўбасой з цыбуляй, звыкла ўзяліся за рыдлёўкі і чарпакі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Казько Віктар
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2022 by Віктар Казько; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, У трох соснах. З цыкла “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 30-52
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org