be

Казько Віктар

Казько Віктар

Казько Віктар, нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.

Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Друкуецца з 1962 г.

Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».

Казько Віктар. Выданьні

Сыход
epub

Сыход

З цыкла “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”
Казько Віктар

Яблынька памірала. Яна была ўсё яшчэ дзічка. Не паспелі прышчапіць, зрабіць садовай. Вясной знайшлі ў лесе, каля дарослай яблыні, маці, – па нейкай восені ўпаў, адскочыў яблычак і па нейкай жа вясне прарос яблынькай. Яе выкапалі, перанеслі ў дзетдом, каб там яна ачуняла садовай. Лёнька ведаў, можна і... Болей »

У трох соснах
epub

У трох соснах

З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”
Казько Віктар

Абеліскі, нібыта салдаты навабранцы ў страі, перакуленыя кулямі нямыя клічнікі. Раней Міхаіл Андрэевіч мінаў іх безуважна. Ды раней іх на яго дарозе і не было. Раней тут былі гарадскія цывільныя могілкі. Крыжы, крыжы, і зрэдку варона на адным з іх, як з таго свету выкапалася. Зверху ж, з неба і ад каплічкі... Болей »

Сімка-серафімка
mp3

Сімка-серафімка


Казько Віктар

Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гэндэрныя праблемы. Гэта... Болей »

Дождж на бульбу
epub

Дождж на бульбу

З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”
Казько Віктар

Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў... Болей »

Прахожы
epub

Прахожы

Аповесць
Казько Віктар

Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе... Болей »

І нікога, хто ўбачыць мой страх
epub

І нікога, хто ўбачыць мой страх

Аповесць
Казько Віктар

Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць... Болей »

Не ежа таленту, а наедак
epub

Не ежа таленту, а наедак

Аповесць
Казько Віктар

Ужо і не помню, ці то недзе чытаў, ці нехта расказаў. Хутчэй за ўсё і тое, і другое. Чытаў і чуў ад прыкметлівага, чулага да свету і з незамыленым вокам чалавека. Чыстае і неўдаванае амаль заўсёды ўваходзіць у нашую памяць, як Божы дар, якім усё жывое асвячона, кожнаму асабіста ніспасланы хаця б дзеля... Болей »

На крючке
pdf

На крючке


Виктор Козько

Белорусский писатель Виктор Козько родился 23 апреля 1940 года в городе Калинковичи Гомельской области. Воспитывался в вильчанском и хойникском детских домах. Долгие годы его жизнь была связана с Сибирью, где будущий писатель работал на шахте, в геологоразведке. Потом была журналистика, работа в газетах... Болей »

Нашчадкі казённага лёсу
epub

Нашчадкі казённага лёсу

Аповесць
Казько Віктар

Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, бы лі спрэс музычным і. Спява лі ям у, што раздра жня ла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі... Болей »

Як я “рабіў” шпіёнам у Нью-Ёрку
epub

Як я “рабіў” шпіёнам у Нью-Ёрку

Аповесць
Казько Віктар

Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюц­ца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org