be
epub

Дождж на бульбу

Казько Віктар
З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”

Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў цыкл да сённяшняга дня – эсэ, апавяданні, аповесці. Але ж пачынаў я ў Расіі, у Кузбасе, дзе апынуўся пасля дзетдома, на расейскай мове. І толькі па вяртанні ў Беларусь перайшоў на мову родную. Сёння ж адчуваю наспеласць чысціць свае літаратурныя стайні, даводзіць напісанае да аднаго знамянальніка, чым і заняты, што чытачам і прапаноўваю. Адна толькі акалічнасць і папярэджанне. Як у свой час казаў А.М. Адамовіч, сыходзячы з таго, што сам пісаў на дзвюх мовах, па-расейску і па-беларуску і сам перакладаў сябе: вяртанне да напісанага, пераклад сябе з мовы на мову – гэта заўсёды перастварэнне, што не менш складана за першастварэнне. Некалі я быў здзіўлены такім выказваннем, а сёння спазнаў яго справядлівасць у поўнай меры ў сваім старым новым цыкле пра Лёнькаў, Васькаў і Валодзькаў, з якіх вулічна цалкам і я сам – асірочанае вайной і ліхалеццем пры зачацці і згвалчанае і абрабаванае дзяржаўнай дэмакратыяй на сыходзе пакаленне. Наколькі гэта атрымалася, чытайце і мяркуйце самі. (Віцька)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Казько Віктар
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2022 by Дзеяслоў; Copyright © 2022 by Віктар Казько; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Дождж на бульбу. З цыкла „Лёнькі, Ваські, Валодзькі”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (118) 2022; с. 9-34
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org