be
epub

Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны

Казько Віктар

З усіх нашых заняткаў, з усіх рамёстваў гісторыя чалавецтва, пэўна, не ўславіла так ні адно, як уславіла паляванне. Па сутнасці  — забойства. Па форме  — вялікая і магутная дзея, што амалоджвае і прыводзіць у рух нашы пачуцці. Чалавек узброены, чалавек з ружжом  — дужы і малады. Гэта наш продак. Ён яшчэ толькі адтуль, з дрэва ці пячоры. Свежая кроў, рухомае мяса казычуць яму ноздры. Гоняць сліну і сутаргава зводзяць страўнік. Дагані, злаві, забі, даўбешкай яго, каменнем, сякерай, стралою і куляй. I ты будзеш сыты і здаровы. Ты будзеш жыць. Тое ж самае і ў адносінах да падобнага табе. Толькі вытанчана ўжо, абгрунтавана і не так па-людаедску шчыра. Гома сапіенс  — чалавек разумны, розум яго не ведае межаў. Ён дасягнуў вялікіх поспехаў у старой як свет навуцы палявання і забойства з-за вугла, чужымі рукамі, не запэцкаўшы сваіх, бяскроўна, бязбольна. Так, як толькі можа хапіць фантазіі і штукарства. Але галоўнае ў гэтай вялікай дзеі, што кіруе і напраўляе яе, застаецца нязменным. Не, зусім не вынік. Устойлівасць і амаладжэнне пачуццяў, асалода і захапленне ад маланкавага загаду сабе: ату яго, ату! Задавальненне ад уласнага спрыту і зухаватасці, азарт і напал ганчака. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Казько Віктар
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2009 by Віктар Казько; Copyright © 2009 by ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Дзікае паляванне ліхалецця: эсэ, публіцыстыка.  — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 360 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 2).
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org