- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо шмат разоў казалася, што ў Еўропы няма дакладнай і паслядоўнай стратэгіі і пазіцыі адносна Беларусі. Гэтаму, не ў малой ступені, спрыяў Аляксандр Лукашэнка, які гойсаў на «геапалітычных арэлях» паміж Захадам і Масквой. Гэта было ўдала не толькі ў сэнсе атрымання рознага кшталту прэферэнцый і грошай... Болей »
Адным з патрабаванняў па рэфармаванні эканомікі ад шматлікіх крэдытораў з’яўляецца спыненне «перакрыжаванага субсідавання ЖКГ». Што ж гэта такое? Усё проста — гэта калі насельніцтва плаціць за ЖКГ нібыта па заніжаных тарыфах. Гэтая «заніжанасць» кампенсуецца за кошт бюджэту і за кошт павышаных тарыфаў... Болей »
Расіі вярнулі права голасу ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, якога краіна была пазбаўленая пасля падзеяў 2014 года. Для Крамля гэта вялізны прарыў у плане згортвання санкцый, для Еўропы — чарговая спроба дыялогу з краінай, якую яшчэ нядаўна нібыта лічылі агрэсарам… Для неабазнанай у нюансах міжнароднай... Болей »
Тэма «зялёных чалавечкаў» і «ветлівых людзей» у Беларусі не пакідае розумы грамадзянаў, якія клапоцяцца пра краіну. Мікалай Статкевіч у эфіры праграмы «Прасвет» тэлеканала «Белсат» агучыў мажлівую дату анексіі Беларусі. На ягоную думку, гэта 2018-ы год. «Зараз узнікае такая сітуацыя, каб перад прэзідэнцкімі... Болей »
Дзень Волі–2016 — якім ён увойдзе ў гісторыю? Шэрым, малалюдным, безвыніковым? А можа, дзясяткі тысяч чалавек выйдуць заявіць пра свае правы? «Мы адзін народ!» — пад гэткім лозунгам арганізатары акцыі збіраюць удзельнікаў на Дзень Волі. Як перакананыя арганізатары, складаная эканамічная сітуацыя сёлета... Болей »
Весткі аб затрыманні Чыжа з’явіліся ўвечары ў пятніцу, 11 сакавіка. 13 сакавіка, нягледзячы на выходны, КДБ патлумачыла, што алігарх затрыманы супрацоўнікамі гэтага ведамства па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным... Болей »
Сярэдні ўзрост абраных акадэмікаў у 2017 годзе склаў 64 гады. Сярэдні ўзрост абраных у тым жа годзе членаў-карэспандэнтаў — 57 гадоў. Статыстычны бюлетэнь Белстата «Аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе» паказвае, што ў краіне ёсць 17 тысяч 89 даследчыкаў. 645 з іх... Болей »
Трагедыя 3 ліпеня, калі падчас разрыву марціраў, з якіх павінен быў стрэліць салют, загінула пенсіянерка, а яшчэ некалькі мінчукоў атрымалі траўмы, выклікала новую хвалю народнага «антымілітарызму» ды недаверу да Міністэрства абароны. Ці справядліва? Гэтым разам дзяржструктуры зрэагавалі даволі аператыўна.... Болей »
Гісторыя галоўнага інжынера МЗКЦ, які ўжо больш за 50 месяцаў сядзіць у СІЗА, цягне не толькі на рэкорд па тэрміне ў зняволенні без прысуду. Гэта яшчэ і рэкорд пракурорскага цынізму. У лютым 2018 года суд прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача невінаватым у атрыманні... Болей »
Нас напаткала чарговае нібыта свята: 2 красавіка адзначаецца Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень 20 гадоў таму была падпісаная Дамова аб супольнасці Беларусі і Расіі. А яшчэ праз год, 2 красавіка 1997 года, была падпісана дамова пра стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі... Болей »
Нечакана для грамадскасці ў першыя дні сесіі Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, датычныя экстрэмізму, а Савет рэспублікі ў той жа дзень іх ухваліў. Прадстаўляючы законапраект, старшыня КДБ Валерый Вакульчык растлумачыў, што да гэтага часу Крымінальны кодэкс... Болей »
У цяжкія часы звычайна найперш скарачаюцца рэкламныя бюджэты і скасоўваюцца розныя прома-акцыі. Але гэта не пра нашу ўладу. Улады Беларусі маюць намер правесці некалькі буйных прапагандысцкіх мерапрыемстваў. Адно з іх ужо адбылося. На тыдні ў нашай краіне, па старой завядзёнцы, высадзіўся дэсант расійскіх... Болей »
У мінулым годзе, напрыклад, кіраўнік дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Уладзімір Чэрнікаў паведаміў, што за апошнія 5 гадоў прыкладна ў дзвюх сотнях населеных пунктаў аднавіўся (знізіўся да нормы) натуральны радыяцыйны фон. «Раз на пяць гадоў ідзе планавая ацэнка зямель... З 1... Болей »
Крызісныя з’явы ў Беларусі ўжо ахопліваюць усе сферы жыцця. Але кіраўніцтва дзяржавы ўпарта адмаўляецца публічна прызнаваць усю сур’ёзнасць сітуацыі. Яшчэ ў лютым Лукашэнка запэўніваў, што «крызіс у нас у галаве». А ў красавіку падчас наведвання Ельскага раёна паабяцаў прад’явіць народу рэалістычную... Болей »
Хутка 9 мая. Зноў вайсковы парад. Зноў танкі, самалёты, зброя. П’яныя ў парках і скверах. Гучныя прамовы і віншаванні з перамогай з высокіх трыбун. Каму гэта трэба? Якія комплексы прымушаюць дзяржаву з года ў год выдаткоўваць немалыя сродкі на імітацыю памяці пра подзвіг ветэранаў?... Болей »
Сёння ўжо відавочна, што 14 мая 1995 года стала кропкай адліку спаўзання Беларусі да аўтарытарызму, ці, як некалі трапна заўважыў журналіст Вадзім Казначэеў, «недадыктатуры». Збіццё ў красавіку 1995-га людзьмі ў масках дэпутатаў у будынку парламента, якія абвясцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага... Болей »
На выбарах ва Украіне ўпэўнена перамагла партыя Зяленскага. Паводле папярэдніх падлікаў, па партыйных спісах структура «Слуга народа» ўзяла больш за сотню месцаў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Яшчэ каля дваццаці мандатаў атрымала партыя «Голас» Святаслава Вакарчука, па меркаванні палітолагаў — бліжэйшага... Болей »
Сёння мы як заклінанне паўтараем словы «аб’яднанне», «адзінства». Адрасуючы іх апазіцыі, дэмакратычным сілам, інтэлігенцыі, народу. У адсутнасці адзінства мы бачым галоўную перашкоду ажыццяўленню дэмакратычнай альтэрнатывы аўтарытарнаму рэжыму Лукашэнкі.... Болей »
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 6 чэрвеня №190, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня. Дакумент ужо размешчаны на Нацыянальным прававым партале, а значыць, набыў юрыдычную моц. Застаецца галоўнае пытанне: што рабіць? Зараз усім зразумела, што выбары, нягледзячы на паўсюдныя заявы... Болей »
Днямі ў Беларусь «на дзень па справах» (то бок «з працоўным візітам») заязджаў Аляксей Мільчакоў. Актыўныя карыстальнікі інтэрнэту ведаюць яго па гісторыі з моладзевымі ваеннымі зборамі ў Падмаскоўі. Вучэнні праходзілі з 6 па 9 мая, і на іх прысутнічалі і беларускія школьнікі. Трэнерамі ў дзяцей былі... Болей »