- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 6 чэрвеня №190, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня. Дакумент ужо размешчаны на Нацыянальным прававым партале, а значыць, набыў юрыдычную моц. Застаецца галоўнае пытанне: што рабіць? Зараз усім зразумела, што выбары, нягледзячы на паўсюдныя заявы аб «дэмакратызацыі» і «ўліку прапаноў АБСЕ», пройдуць як звычайна. На іх будуць толькі дзве істотныя навацыі: адмова ад парогу яўкі на галасаванне ў 50% — пераможца зараз будзе вызначаны бальшынёй прагаласаваўшых; і Ярмошына абяцае, што сябры камісій не будуць засланяць сваімі філейнымі часткамі стол для падліку галасоў.