- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ўжо відавочна, што 14 мая 1995 года стала кропкай адліку спаўзання Беларусі да аўтарытарызму, ці, як некалі трапна заўважыў журналіст Вадзім Казначэеў, «недадыктатуры». Збіццё ў красавіку 1995-га людзьмі ў масках дэпутатаў у будынку парламента, якія абвясцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага рэферэндуму, паклала пачатак эпосе брутальных распраў з палітычнымі апанентамі.