- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прынята лічыць, што ўвесь міжваенны час, ледзь не з 1920 года, з пажарнай вежы ў Слоніме двойчы за дзень (а 8-й і 20-й гадзінах) гучала мелодыя паланэза Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”. У савецкія часы традыцыя спынілася, яе аднавілі 23 траўня 2015 года. Паланэз стаў гучаць штодня... Болей »
Паколькі ў XIX стагоддзі — у пачатку ХХ ст. мясцовай прэсы ў Слоніме не было, “Гродненскія губернскія вѣдомости” застаюцца важнай крыніцай інфармацыі пра жыццё нашага горада і павета. Выданне выходзіла двойчы на тыдзень. У ім змяшчаўся ў асноўным афіцыёз — указы, распараджэнні, пастановы, прызначэнні... Болей »
У зборах Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве ёсць фотаздымкі, зробленыя на Слонімшчыне ў ХХ стагоддзі. На адным з іх бачым касцёл бернардынцаў (цяперашні Свята-Троіцкі праваслаўны сабор). Пад ім подпіс: “Слонім. Будынак ратушы”. У апісанні аднак згадваецца царква. Памылку... Болей »
Футбольны сезон у Слоніме ў 1935 годзе пачаўся ў сярэдзіне траўня. Напярэдадні яго старту з ініцыятывы мясцовага камітэта дзяржаўнага ведамства па фізкультуры і вайсковай падрыхтоўцы (да яго адносіўся гарадскі стадыён) была арганізавана “міжкамандная камісія”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі клубаў, калектываў розных... Болей »
У ліпені 1936 года ў польскамоўнай газеце “Навагрудскі кур’ер” былі некалькі зацемак пра археалагічныя знаходкі ў Слоніме, якія адбыліся падчас пракладкі вадаправода. Іх аўтарам быў асноўны карэспандэнт выдання Віктар Клімкевіч. Ён працаваў чыноўнікам стараства ў Слоніме, быў актыўным краязнаўцам. Клімкевіч... Болей »
Знакаміты польскі мастацкі фільм Ежы Гофмана “Знахар” (1982) бачылі многія слонімцы. Падзеі рамана Тадэвуша Даленга-Мастовіча, па якім ён быў зняты, адбываюцца ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Таленавіты хірург Рафал Вільчур перажыў асабістую драму і страціў памяць, вандраваў па краіне, стаў вясковым... Болей »
Напачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе працавала Слонімскае вышэйшае пачатковае вучылішча. Пра гэта сведчыць рэдкі фотаздымак яго выпускнікоў 1915 года, які мы публікуем у гэтым нумары “СК”. У чэрвені 1912-га ў Расійскай імперыі (а Беларусь у той час уваходзіла ў яе склад) замест 3-х і 4-х класных гарадскіх... Болей »
“Я памятаю, нібыта, гэта было ўчора, — успамінае Уршуля Радэк. — Зоська выйшла на лесвіцу перад адміністрацыйным будынкам… Яна сказала: “…Праблемы, якія прывялі да забастоўкі, узніклі не раптоўна, і з гадамі павялічваліся. …Цярпенне чалавечае скончылася, іх трэба вырашаць!”. Так Зося Барткевіч увайшла... Болей »
15 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Іванавіча Мялешкі (1921 — 2004). З ім я шчыра сябраваў. І хоць быў ён на шмат гадоў за мяне старэйшы, але па-зямляцку адносіўся да мяне даволі прыветліва, без ніякай высакамернасці, а з радасцю... Болей »
Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і... Болей »
Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык.... Болей »
“СК” працягвае публікаваць нарыс пра гісторыю слонімскага футбола ў 1920-1930-я гады, “за польскім часам”. У папярэдніх частках* мы распавялі пра кароткі ўзлёт слонімскай каманды WKS 79 pp Słonim (Вайсковы спартыўны клуб 79-га пяхотнага палка). Клуб быў заснаваны 24 чэрвеня 1921 года і адразу спецыялізаваўся... Болей »
Некалі слонімскі паэт Анатоль Іверс (Іван Дарафеевіч Міско) мне казаў: наша гісторыя — побач, толькі трэба яе ўмець шукаць, каб не страціць тое, што яшчэ захоўваецца ў прыватных архівах. І гэта так. Нядаўна мяне запрасіў да сябе ў госці старэйшы слонімскі мастак Пятро Фёдаравіч Бурсевіч, каб я пераглядзеў... Болей »
У 1981-1982 гадах супрацоўнікі Рэспубліканскага музея атэізма і гісторыі рэлігіі ў Гродне (цяпер — Музей гісторыі рэлігіі) правялі шэраг экспедыцый па даследаванні сакральнага мастацтва Гродзеншчыны. Былі даследаваны 128 храмаў Гродзенскай вобласці, сярод якіх 13 на тэрыторыі Слонімскага раёна. Па выніках... Болей »
У 1630 годзе ў Слоніме здарылася трагедыя. Ад чумы (“чорнай смерці”) памерлі больш за 80 чалавек. Калі дапусціць, што на той час у горадзе было 1,5-2 тысячы жыхароў, страты склалі 4-5% насельніцтва. У працах даследчыкаў слонімскай гісторыі гэты факт не згадваецца. А дакументы існуюць! Іх у рукапісным... Болей »
Гісторыя, якая пачалася ў 1990-я гады, можа хутка скончыцца. Мясцовыя ўлады не адмовіліся ад ідэі ўсталяваць у Слоніме помнік Льву Сапегу (1557 — 1633), слонімскаму старосце, канцлеру вялікаму літоўскаму, буйному дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ. 9 кастрычніка 2018-га Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняў... Болей »
Са слонімцам Вячаславам Сцяпурам я пазнаёміўся ў другой палове 1990-х. Ён тады актыўна друкаваў у слонімскай прэсе артыкулы па гісторыі горада і пра незаслужана забытых землякоў, змяшчаў унікальныя фотаздымкі. Падоўгу размаўлялі. А летам 1998 года ён распавёў мне сваю гісторыю, пра падзеі першых пасляваенных... Болей »
Мяшчане — саслоўе, якое існавала ў Вялікім княстве Літоўскім амаль ад самага пачатку яго існавання. Да яго належалі гараджане — рамеснікі, купцы, гандляры, службоўцы магістрату — у сваёй бальшыні людзі адукаваныя. У некаторых гарадах мяшчанамі былі і ўладальнікі зямлі ў іх наваколлі (яны вызваляліся... Болей »
У 1892 годзе ў Слоніме нарадзіўся Яўген Халімонавіч Дацкевіч, чалавек з трагічным лёсам. У архіве УФСБ па Архангельскай вобласці захаваліся матэрыялы пра яго. З іх вынікае, што ў Дацкевіча была сярэдняя спецыяльная адукацыя, напярэдадні Першай сусветнай вайны ён працаваў землямерамземляўпарадчыкам. На... Болей »
У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра таямнічую згадку пра “палі Слонімскія” у 1040 годзе, на якіх нібыта адбылася бітва паміж войскам кіеўскага князя Яраслава і войскам літвінаў. Яна сустракаецца ў працах польскіх гісторыкаў XIX ст. і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. Аўтары тых публікацый у шэрагу... Болей »