be
pdf

Слонімскі край 4 (63) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

15 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Іванавіча Мялешкі (1921 — 2004). З ім я шчыра сябраваў. І хоць быў ён на шмат гадоў за мяне старэйшы, але па-зямляцку адносіўся да мяне даволі прыветліва, без ніякай высакамернасці, а з радасцю заўсёды вітаў у сваёй мінскай кватэры, ці падчас нашых сустрэч на роднай Слонімшчыне. Васіль Іванавіч мне шмат дапамагаў, калі я ў яго пытаўся наконт гісторыі Беларусі, ці гісторыі Слонімскага краю. Бо ён ведаў пра Слонімшчыну больш, чым я тады. І гэта зразумела: у 1962 годзе ў Мінску ён асобнай кнігай выдаў першы пасляваенны гістарычны нарыс “Слонім”. У маёй хатняй бібліятэцы да сённяшніх дзён захоўваюцца амаль усе кнігі Васіля Мялешкі. І многія з аўтографамі. На кнізе “І ўзняўся люд просты” (яна напісана разам з Паўлам Лойкам) ён пакінуў словы: “Дарагому Сяргею Чыгрыну на добры ўспамін аб нашым сяброўстве. Васіль Мялешка. 31.08.1992 г.”. Ён любіў мяне сустракаць і частаваць у сваёй вялікай мінскай кватэры, дзе было шмат кніг, часопісаў, газет і фотаздымкаў. Сёе-тое падараваў мне са сваёй прыватнай бібліятэкі. Гэтымі кнігамі карыстаюся часам і сёння, успамінаючы Васіля Іванавіча. Вядомы вучоны, гісторык, педагог і архівіст Васіль Мялешка нарадзіўся ў далёкім Томску, калі яго бацькі знаходзіліся ў бежанстве. Сям’я ў іх была вялікая.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2021-04-01
  • Copyright: © 2021 by Слонімскі край
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org