be
pdf

Слонімскі край 11 (57) 2020

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

У зборах Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве ёсць фотаздымкі, зробленыя на Слонімшчыне ў ХХ стагоддзі. На адным з іх бачым касцёл бернардынцаў (цяперашні Свята-Троіцкі праваслаўны сабор). Пад ім подпіс: “Слонім. Будынак ратушы”. У апісанні аднак згадваецца царква. Памылку, відаць, дапусцілі ў колішнім музеі Акадэміі архітэктуры СССР, адкуль паступіла гэтае фота, створанае ў “1900-1940 гг.”. Яшчэ адзін здымак са збораў музея імя Шчусева — “Слонім. Драўляная капліца”. Пад пытальнікам часам пабудовы пазначана XIX стагоддзе. Фота зроблена “не пазней 1948 г.”. Але дзе ў нашым горадзе была такая капліца? І ці была? Фота таксама паступіла са збораў музея Акадэміі архітэктуры СССР і яго там маглі памылкова падпісаць. У любым разе маем таямніцу, якую трэба разгадаць. У тым жа маскоўскім музеі адшукаліся здымкі фатографа Міхаіла Чуракова, зробленыя ў Слоніме і Жыровічах у 1970-1980-я гады. Гэта чорна-белыя негатывы. На двух розных адбітках бачым Свята-Троіцкі сабор.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
Выдаўцы і выдавецтвы: Copyright © 2020 by Слонімскі край
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2020-10-01
  • Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
  • Выдавец: Copyright © 2020 by Слонімскі край
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org