be
pdf

Слонімскі край 1 (60) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

Знакаміты польскі мастацкі фільм Ежы Гофмана “Знахар” (1982) бачылі многія слонімцы. Падзеі рамана Тадэвуша Даленга-Мастовіча, па якім ён быў зняты, адбываюцца ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Таленавіты хірург Рафал Вільчур перажыў асабістую драму і страціў памяць, вандраваў па краіне, стаў вясковым знахарам Антоніем Касібам… Пэўныя паралелі з гэтай гісторыяй прасочваюцца ў падзеях, якія адбыліся на Слонімшчыне ў сярэдзіне XIX стагоддзя. 27 верасня 1860-га газета “Виленскій вѣстник” (“Kuryer Wileński”) апублікавала ліст, напісаны ў Слоніме 31 ліпеня таго ж года. Яго аўтар схаваўся пад псеўданімам Syxtus. Гэта быў чалавек мясцовы, які ведаў гісторыю горада, пісаў пра яго 800-гадовую гісторыю. Большая частка тэксту прысвечана нашаму земляку Тэадору (ці Тодару, Хведару, Фёдару) Ярмаловічу. Высвятляецца, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя гэта быў знакаміты на Слонімшчыне знахар. У Ярмаловіча была медыцынская адукацыя, ён скончыў Віленскі ўніверсітэт! Працытуем частку ліста слонімца, якая прысвячаецца Тэадору Ярмаловічу. Аўтар пісаў яго праз некалькі дзён пасля візіту ў наш горад віленскага каталіцкага біскупа Адама Станіслава Красінскага: “Гэты памятны візіт біскупа быў своеасаблівым бальзамам суцяшэння для большасці жыхароў Слонімскага павета пасля страты незабыўнага Лекара-хрысціяніна Тэадора Ярмаловіча.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
Выдаўцы і выдавецтвы: Copyright © 2021 by Слонімскі край
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2021-01-01
  • Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
  • Выдавец: Copyright © 2021 by Слонімскі край
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org