- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія Суродзічы! Ад самага пачатку свае арганізацыі радыё - станцыя "Голас Амэрыкі" стала на пазыцыю, няспрыяльную Беларусам. Кіраўніцтва станцыі не ўважала за патрэбнае ўвесьці ў праграму перадачы ў беларускай мове, хоць па-беларуску, навет паводля савецкае статыстыкі, гаворыць сяньня блізу 8 міліёнаў... Болей »
Лірнік краіны ветлай. З успамінаў пра Міколу Равенскага. У Маскве Равенскі пражыў каля сямёх год, здабываючы закончаную музычную асьвету ў музычным тэхнікуме пры кансэрваторыі (да 1927 г.) і на кампазытарскім аддзеле самой кансэрваторыі (па 1930 год; датуль музычная асьвета ягоная абмежвалася рэгэнцкімі... Болей »
100 гадоў Мужыцкай Праўдзе. "Мужыцкая Праўда" — рэвалюцыйная газэта, выдаваная арганізатарам антымаскоўскага паўстаньня на Беларусі Кастусём Каліноўскім у 1862-1863 гадох і патаёмна распаўсюджваная па цэлай Беларусі. Першы нумар газэты выйшаў у чырвені 1862 году. Усіх нумароў было выдадзена сем. Друкавалася... Болей »
На грамадзкія тэмы. Падзел грамадзтва паводля палітычных перакананьняў — не навіна й зьява нармальная; калі палітычная разнадумнасьць памагае вядзеньню дзяржаўных справаў і разьвівае самастойнае думаньне грамадзянаў, дык гэтую зьяву трэба вітаць. Нажаль, у беларускай эміграцыі палітычны падзел меў, і... Болей »
На грамадзкія тэмы. Дзьве вядучыя амэрыканска - беларускія арганізацыі — Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) й Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі — выдалі ў травені сёлета супольны зварот да беларуска-амэрыканскага грамадзтва. У звароце кажацца, што падзел на групы сярод беларускай эміграцыі... Болей »
Адзінаццаты Зьезд ЗБМА 11-ты зьезд Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы адбыўся 31-га жніўня — 2-га верасьня ў Беларускім Цэнтры Адпачынку „Бэлер-Менск". На зьезд прыбыло 54 дэлегаты і 12 гасьцёў. Зьезд пачаўся а 2-ой гадзіне папаўдні. Памаліўшыся за плённую працу зьезду, прысутныя выслухалі... Болей »
Ад БССР няма спачуваньня... Калі ў лістападзе леташняга году быў забіты амэрыканскі прэзыдэнт Кенэды, бадай усе ўрады дзяржаваў, пгто ўваходзяць у Арганізацыю Аб'еднаных Нацыяў, выказалі Амэрыцы сваё спачуваньне. Не зрабіў такога гесту чамусьці ўрад Беларускай Савецкай Рэсцублікі. Ня было ад Беларусі... Болей »
Адклад ня йдзе ў лад. Шмат гаварылася ўжо аб вялікай патрэбе мець шырака й добра напісаную кніжку пра Беларусь у ангельекай мове. Нястачу гэткае кнігі вельмі адчуваюць усе, хто сутыкаецца з чужынцамі і ў грамадэкай працы і ў прыватньш жыцьці. Найбольш стратны ж на гэтым сам беларускі народ, аб якім чужынцы... Болей »
Падрэзаныя крылы. Расейская рэвалюцыя 1917-га году прынесла на Беларусь шмат высокіх лёзунгаў, між імі — лёзунг самавызначэньня народаў. Ен і стаўся штуршком да актывізацыі беларускага вызвольнага руху. Пачаліся беларускія нарады, зьезды. Адным зь іх быў зьезд вайскоўцаў - Беларусаў у Менску, на якім... Болей »
Іншага шляху няма. У справе віетнамскае вайны. Вайна ў Віетнаме - асноўная тэма сучаснага амэрыканскага палітычнага жыцьця. Тэма гэтая асабліва важная затым, што вайна набыла зацяжнога характару. Як доўга, аднак, гэтая вайна ні цягнулася-б, камуністычнай агрэсіі будуць пакладзеныя канцы. Мы, маладыя... Болей »
Наш кірунак. Нас, выдаўцоў часапісу "Беларуская Моладзь" ды кіраўнікоў беларускіх маладняцкіх арганізацыяў, часта пытаюцца: "Чаму вы, ці бальшыня з вас, аддаіцё бадай усю сваю энэргію толькі на працу з моладзяй, на працу зь дзецьмі ў беларускіх школах, і на падобныя справы? Калі вы нарэшце пачніцё працу... Болей »
Дарагія Суродзічы! Калі даўней Беларус прыносіў свой уклад у навуку й культуру, або змагаўся за вызваленьне бацькаўшчыны, дык заўсёды на помач паклікаў роднае друкаванае слова. Сёлета ёсьць 450-тая гадавіна выхаду ў сьвет беларускай бібліі нашага слаўнага першадрукара Францішка Скарыны, што кнігамі "для... Болей »
Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996... Болей »
Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі... Болей »
На пасяджэньні выканаўчага Камітэту Ф. Рады Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі пастаноўлена зьвярнуцца да ўсіх Беларусаў Сьвету з заклікам: Дарагія Суродзічы! Беларусь перажывае крызіс. Наша Бацькаўшчына пад уплывам варожых беларускаму народу сілаў апынулася ў крытычным стане, стаіць пытаныіе... Болей »
Беларуская энцыклапедыя, поўная назва - Універсальная Беларуская энцыклапедыя (БелЭН) - агульная энцыклапедыя, універсальны сістэматызаваны беларускі даведнік, які мяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў. Беларуская Энцыклапедыя - першая нацыянальная энцыклапедыя Незалежнай Беларусі.... Болей »
У чэрвені 1947 году, адзначаючы пятую гадавіну сьмерці Янкі Купалы, на бачынах часапісу "Шляхам Жыцьця" мы сказалі: "У хвіліны выпрабаваньняў, калі народ перажывае мамэнты свае гісторыі, зьяўляюцца вялікія людзі, якія сваім геніем акрыляюць свой народ, падымаюць яго і клічуць да сьветлае будачыні.... Болей »
Я усе жыцьце адчувау, што ня споуніў аднаго свайго абавязку: расказаць пра масавую гібель беларусаў у савецкіх турмах і канцэнтрацыйных лягерох. Колькі разоў браўся за пяро яшчэ дома, у Менску. Укладаў пляны, рабіў чарпаЕыя пакіды. Ды далей гэтага не пайшоў. Мо ня столькі таму, што пісаць было сьмяртэльна... Болей »
Шмат калёніяльных народаў Афрыкі і Азіі пасьля Другой Сусьветнай Вайны было вызвалена з няволі. Гэтыя народы сягоньня жывуць у сваіх сувэрэнных дзяржавах, якія зьяўляюцца поўнапраўнымі сябрамі сусьветнай міжнароднай Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў. Аднак, народы Эўропы і Азіі, заваяваныя Савецкай Расеяй... Болей »
Сёлета споўнілася 90 гадоў ад нараджэньня і 30 гадоў ад сьмерці карыфэя беларускае літаратуры Янкі Купалы. Яшчэ падчас ягонага жыцьця, за Я. Купалам замацавалася пачэснае імя Прарока Беларускага Адраджэньня. Антон Навіна (Луцкевіч) —выдатны беларускі мовавед, літаратурны крытык і гісторык-археалёг... Болей »