- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я усе жыцьце адчувау, што ня споуніў аднаго свайго абавязку: расказаць пра масавую гібель беларусаў у савецкіх турмах і канцэнтрацыйных лягерох. Колькі разоў браўся за пяро яшчэ дома, у Менску. Укладаў пляны, рабіў чарпаЕыя пакіды. Ды далей гэтага не пайшоў. Мо ня столькі таму, што пісаць было сьмяртэльна небясьпечна, хаваючыся, а перахоўвадь напісанае цяжка. Галоўна — ад сьведамасьці, што друкаваць усёадно няма дзе.