- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія Суродзічы! Ад самага пачатку свае арганізацыі радыё - станцыя "Голас Амэрыкі" стала на пазыцыю, няспрыяльную Беларусам. Кіраўніцтва станцыі не ўважала за патрэбнае ўвесьці ў праграму перадачы ў беларускай мове, хоць па-беларуску, навет паводля савецкае статыстыкі, гаворыць сяньня блізу 8 міліёнаў людзей і беларуская мова ў СССР трэйцяя што да колькасьці асобаў, што ўважаюць гэтую мову за родную. На нашу думку гэта акт дыскрымінацыі. Кульмінацыйным пунктам дыскрымінацыі трэба прызнаць факт, што перадаючы 5-га лістапада 1961 году адмысловыя праграмы для СССР, каб наінфармаваць савецкіх грамадзян аб узнаўленьні савецкіх досьледаў з атомнымі бомбамі, "Голас Амэрыкі" па-беларуску праграмаў не перадаваў.