- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат калёніяльных народаў Афрыкі і Азіі пасьля Другой Сусьветнай Вайны было вызвалена з няволі. Гэтыя народы сягоньня жывуць у сваіх сувэрэнных дзяржавах, якія зьяўляюцца поўнапраўнымі сябрамі сусьветнай міжнароднай Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў. Аднак, народы Эўропы і Азіі, заваяваныя Савецкай Расеяй, афіцыйна званай Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, да сягоньня гібеюць у калёніяльнай няволі. Маскоўскі ўрад СССР трымае пад сваім панавань- нем болып за 75 дзяржаў, народаў і нацыянальнасьцяў. Каля паловы насельніцтва СССР становяць нерасейскія народы. Гэтыя народы сягоньня знаходзяцца ў розных стадыях саветызацыі і русыфікацыі. Аднак, усе яны мадзеюць у абставінах эканамічнай эксплёатацыі Расеяй і ў палітычнай няволі Расеі. Адначасна паняволеныя народы скарыстоўваюцца Расеян як прамысловае і гарматнае мяса для разоудовы і ўтрыманьня агрэсыўнай магутнасьці Расейскай імпэрыі.