- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На грамадзкія тэмы. Падзел грамадзтва паводля палітычных перакананьняў — не навіна й зьява нармальная; калі палітычная разнадумнасьць памагае вядзеньню дзяржаўных справаў і разьвівае самастойнае думаньне грамадзянаў, дык гэтую зьяву трэба вітаць. Нажаль, у беларускай эміграцыі палітычны падзел меў, і трэба прызнаць, мае, не заўсёды пазытыўны характар. Мала таго, што беларускія палітычныя групы не знаходзяць, ня хочуць шукаць супольнае мовы для дыскутаваньня разьбежнасьцяў (праграмных, тактычных і да г. п.), але навет паважна ня думаюць наладзіць супрацоўніцтва ў арганізаваньні агульна - беларускае палітычнае рэпрэзэнтацыі, узгадаваньні супольным высілкам маладога пакаленьня й г.д.