- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У верасні 2020 года жанчыны з Бешанковічаў з’ездзілі ў Мінск на канцэрт. Канцэрт гэты быў незвычайны. Патрэбу ў ім агучыў адзін высокі чыноўнік, які сёння канчаткова згубіў давер у вачах беларускага люду. І яму сёння крайне патрэбна карцінка «усенароднай любові». Многія з турыстаў, якія з’ездзілі БОЖА...”... Болей »
Чым далей ад дня галасавання 9-га жніўня, тым больш у інтэрнэце з’яўляецца дакументальных сведчанняў пра масавыя парушэнні пры паслявыбарчым падліку галасоў. Нядаўна з’явілася прызнанне адной з работніц Віцебскага аблвыканкаму. Яна распавяла, як перад датэрміновым галасаваннем у кожны раён вобласці спускаліся... Болей »
Адразу супакою песімістаў і адкажу: “Так, ёсць”. І нават стапрацэнтны. Выпадак, што цяперашні прэзідэнт і далей будзе кіраваць Беларуссю, немагчымы. Бо супраць яго паўстала ўся краіна. Пытанне яго сыходу – гэта пытанне часу. У нашым сельскім, пераважна пенсіянерскім, рэгіёне тое невідавочна. А вось у... Болей »
Менавіта так перакладаецца на беларускую мову назва фермерскай гаспадаркі ў Бешанковіцкім раёне. Сёлета тут атрымалі 55 цэнтнераў з гектара зерневых культур, пры сярэднераённым паказчыку 32,6. Здаецца, гэтым усё сказана, але ж... Цытуем СБ: "Фермерское хозяйство "Терра Ностра"в Бешенковичском районе... Болей »
Як інфармуе Бешанковіцкі райвыканкам, аказваецца, у Бешанковічах ва ўсю ідзе дыялог аб зменах у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Аб зменах ў тую Канстытуцыю, большасць артыкулаў якой (свабода слова, друку, масавых мерапрыемстваў і г.д.) растаптаныя гэтай жа ўладай, якая ўзялася раптам ініцыяваць нейкі... Болей »
Шаноўныя чытачы "Крывінкі"! Перад вамі апошні ў 2020 годзе нумар газеты. Нягледзечы на вельмі складаны год, "Крывінка" рэгулярна з'яўлялася ў свет. І, калі хтосць з нейкай прычыны не атрымаў нейкі нумар, то шукайце яго ў Сеціве на сайце kamunikat.org. Падзей самых нечаканых 2020 год меў вельмі шмат.... Болей »
У перадапошні дзень старога года ў Бешанковічах на сесіі Бешанковіцкага раённага Савета выбралі дэлегатаў на Ўсебеларускі народны сход. Гэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў і старшыня Астровенскага сельскага Савета Андрэй Ганковіч. На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча... Болей »
Магчыма вы не ведаеце, што ў Бешанковіцкім райвыканкаме па вул. Чуклая, 13, 1-й паверх, кабінет 15, два разы на тыдзень, па серадах і пятніцах, з 16 да 20 гадзін працуе грамадская прыёмная па зборы грамадска-значных ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншых актуальных пытаннях краіны і раёна.... Болей »
У суботу, 20-га лютага 2021 года, у Бешанковічах прайшло спартова-мастацкае лыжнае свята «Бешанковіцкая лыжня 2021». Прынамсі, так яго назвалі тыя, хто арганізоўваў. З гэтай нагоды хацелася б крыху паразважаць. Справа ў тым, што свята гэтага я так і не ўбачыў, хаця быў адным з 200 ягоных удзельнікаў.... Болей »
Піша «Зара»: «У аўторак (2-га сакавіка)... з прадстаўнікамі працоўных калектываў райцэнтра, старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў сустрэліся дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу Г. Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта, і Г. Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.» Напэўна, сустрэча... Болей »
Сёння шмат гавораць пра экалогію, пра тое, што нельга раскладваць вогнішчы, спальваць смецце. У школы рэгулярна прыязджаюць МНС-нікі, праводзяць з дзецьмі гутаркі... Але ўсё тое — марная праца, калі самі дарослыя навідавоку твораць абы што. 20-га сакавіка я тэлефанаваў на наўпроставую лінію, дзе распавёў... Болей »
Чыноўнікі абстаўляюць тое так, нібыта гэта нармальна. Маўляў, такое жыццё. Тое, што на цэнтральнай сядзібе былога саўгаса імя Каранеўскага пасля гэтага закрыцця патухне мацнейшы ачаг культуры, не хвалюе анікога. 26 дзетак-дашкольнікаў, якія падрастаюць тут, будуць з першага класа жыць на колах. Чыноўнікі... Болей »
Шлюз на Крывінцы ў Старых Ранчыцах адстаяў зачыненым усю зіму. Яго не паламала ледаходам, ён не пацярпеў ад паводкі. Але напачатку траўня сюды завіталі работнікі Бачэйкаўскай ПМС, якія абслугоўваюць шлюз. Вялізны кран выдраў затвор шлюза з плаціны і пагрузіў на грузавік. Работнікі сабралі рыбу, якая... Болей »
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў статыстычныя даныя аб развіцці раёнаў і рэгіёнаў Беларусі за пяць месяцаў 2021 года ў параўнанні з гэтым жа перыядам 2020 года. Якія тэндэнцыі маюць месца ў Бешанковіцкім раёне? Па-першае, па-ранейшаму ідзе рэзкае скарачэнне колькасці людзей, занятых у эканоміцы.... Болей »
26-га ліпеня 2021 года, на пасаду першага намесніка старшыніначальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Бешанковіцкага райвыканкама прызначаны Мікалай Сцежкін, які да гэтага часу працаваў першым намеснікам старшыні Талачынскага райвыканкама. Мікалаю Сцежкіну 35 гадоў. З пятага класа ён... Болей »
Гісторыя амаль неверагодная, але: Фрыдрых Энгельс даслаў мне электронны ліст, дзе распавядае, што ён (дакладней, ягоны бессмяротны дух) наведаў нашыя Бешанковічы, менавіта вуліцу з назвай «вуліца Ф.Энгельса». Прыводжу дакладны змест ліста ў перакладзе на беларускую мову. Прывітанне, Георгі! Мы з табою... Болей »
Жнівень – найбагацейшы месяц года. Праўда, селянін у жніўні мае няшмат вольнага часу, але ж затое на сялянскім стале ў жніўні ёсць усё. Вось і на жнівеньскім бешанковіцкім рынку ёсць усё. Пераважвае на ім прадукцыя з уласнага падворка. Сёлета з-за чэрвеньска-ліпеньскай спёкі лясных дароў няшмат, хаця... Болей »
Верасень падводзіць папярэдні вынік усёй сялянскай працы за год. У верасні ўжо вядома, як селянін перазімуе, што ў яго будзе ўзімку на стале. На Бешанковіцкім рынку ў верасні, як і ў жніўні, прадаецца ўсё. На месца чарніц і брусніц упэўнена прыйшлі журавіны. У нашым раёне іх можна назбіраць і ў Асаўцы... Болей »
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Генадзь Грэбнеў. Па выніках аўкцыёнаў прададзена 66 зямельных участкаў у прыватную ўласнасць для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Гэта ў 1,5 разы перавысіла ўзровень продажаў за першае паўгоддзе... Болей »
Кастрычнік – першы месяц восені, калі палявыя работы пакрысе затухаюць. І хаця на градках у кагосьці можа яшчэ стаяць капуста, у цяпліцах могуць вісець апошнія памідоры, а ў садзе яблыкі – садавіна і гародніна ўжо ўся ўбраная. І шмат чаго з саду і агарода вязецца на рынак. Кастрычніцкі рынак у Бешанковічах... Болей »