- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У верасні 2020 года жанчыны з Бешанковічаў з’ездзілі ў Мінск на канцэрт. Канцэрт гэты быў незвычайны. Патрэбу ў ім агучыў адзін высокі чыноўнік, які сёння канчаткова згубіў давер у вачах беларускага люду. І яму сёння крайне патрэбна карцінка «усенароднай любові». Многія з турыстаў, якія з’ездзілі БОЖА...” на канцэрт у Мінск, былі ў камісіях на выбарах. То-бок, яны стваралі «элегантную перамогу». Іншыя — група падтрымкі, працаўнікі бібліятэк, садкоў, на чале з ідэалагічным босам нашага раёна. Ім была даведзена разнарадка — падтрымаць. А гэта — не абмяркоўваюць. Хаця сярод бешанковіцкіх турыстак былі і тыя, хто супраць гэтага рэжыму, і я ведаю тое дакладна. І мяне гэты факт радуе найбольш: аказваецца, можна быць чыноўнікам — нармальным! Яны кажуць, што яны — за мір, спакой і стабільнасць. Дык мы — таксама за тое. Але мы не за той мір, які дабываецца міліцэйскімі дубінамі, які прапаведваюць штатныя КДБісты. Мы не за той спакой, які пануе на могілках. Мы не за тую стабільнасць, якая плаўна перацякае з 26 гадоў нязменнага кіраўніцтва ў нявызначаную бясконцасць гарантаванага застою. Яны канстатуюць, што яны сёння маюць усе ўмовы развіцця. Гэта так. Большасць «ябацек» займае розныя высокааплачваемыя дзяржаўныя пасады.