- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што думаюць звычайныя жыхары гарадскога пасёлку, медыкі, а таксама чыноўнікі пра каронавірус? Чым жыве мястэчка, якое на другім месцы ў колькасці хворых на COVID-19 у краіне? Карэспандэнт Belsat.eu з’ездзіў у Бешанковічы. Гарадскі пасёлак Бешанковічы невялікі, і людзей удзень на дварэ няшмат. Зрэдку... Болей »
6-га траўня ў Бешанковіцкім раёне каля вёскі Узрэчча мусіла было адбыцца масавае мерапрыемства, прысвечанае 75-й гадавіне Перамогі. І яно мусіла адбыцца «дабраахвотнапрынудзіцельна». быў прыезд у раён беларускага тэлебачання. Работнікі аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкама мусілі забяспечыць... Болей »
Адразу папярэджваю, што ў мяне існуе ўнутранае непрыняцце гэтай катэгорыі работнікаў. Я лічу, што яны наогул непатрэбныя ні нашай дзяржаве, ні нашай народнай гаспадарцы, ні нашым працоўным калектывам. Такая мая асабістая думка. Пагадзіцеся, што надоенае на ферме малако аніякім бокам не звязанае з тым... Болей »
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць адбыцца 9-га жніўня, пакрысе пераўтвараюцца ў чыстую фармальнасць. Аб тым сведчаць усе дзеянні ўладаў, якія накіраваныя на захаванне існуючай улады і "гаранта стабільнасці" А.Лукашэнкі. Замест таго, каб правесці тыя выбары дэмакратычна, з захаваннем... Болей »
9-га жніўня ў Беларусі мусіць адбыцца галасаванне за Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Менавіта галасаванне, а не выбары. Назіраючы як ідзе сёлета выбарчая кампанія, зразумела, што Лукашэнка не збіраецца праводзіць выбары для таго, каб яны былі выбарамі. Зрэшты, пра тое ён сам заявіў адкрытым тэкстам:... Болей »
Яшчэ нядаўна на гэтае пытанне ні ў кога не было дакладнага адказу. Але сёньня зразумела як белы дзень, што адзіны кандыдат для ўсіх беларусаў — Святлана Ціханоўская. Падзеі апошніх перадвыбарчых тыдняў яскрава паказалі, якую вялізную падтрымку мае яна ў народа. Шматтысячныя мітынгі ва ўсіх буйных гарадах... Болей »
Прайшло два тыдні пасля галасавання 9-га жніўня. І за гэтыя два тыдні беларускі народ паказаў, што ён не будзе мірыцца з фальсіфіцыраванымі выбарамі. Маюцца тысячы доказаў фальсіфікацый на розных выбарчых участках. У Сеціве ёсць запісы размоваў, дзе праўладныя чыноўнікі "ламаюць" непакорных сяброў выбарчых... Болей »
Беларусь пасля 9-га жніўня — гэта новая Беларусь. Гэта краіна, якая выйшла з пратэстам на вуліцы. Краіна, якой надакучыў дыктат і пагрозы. Краіна, якая выбрала сабе новую сімволіку і новыя песні. Краіна, якая перастала баяцца, а гаворыць услых тое, аб чым раней толькі шапталіся. Многія беларусы ў глыбінцы... Болей »
У верасні 2020 года жанчыны з Бешанковічаў з’ездзілі ў Мінск на канцэрт. Канцэрт гэты быў незвычайны. Патрэбу ў ім агучыў адзін высокі чыноўнік, які сёння канчаткова згубіў давер у вачах беларускага люду. І яму сёння крайне патрэбна карцінка «усенароднай любові». Многія з турыстаў, якія з’ездзілі БОЖА...”... Болей »
Чым далей ад дня галасавання 9-га жніўня, тым больш у інтэрнэце з’яўляецца дакументальных сведчанняў пра масавыя парушэнні пры паслявыбарчым падліку галасоў. Нядаўна з’явілася прызнанне адной з работніц Віцебскага аблвыканкаму. Яна распавяла, як перад датэрміновым галасаваннем у кожны раён вобласці спускаліся... Болей »
Адразу супакою песімістаў і адкажу: “Так, ёсць”. І нават стапрацэнтны. Выпадак, што цяперашні прэзідэнт і далей будзе кіраваць Беларуссю, немагчымы. Бо супраць яго паўстала ўся краіна. Пытанне яго сыходу – гэта пытанне часу. У нашым сельскім, пераважна пенсіянерскім, рэгіёне тое невідавочна. А вось у... Болей »
Менавіта так перакладаецца на беларускую мову назва фермерскай гаспадаркі ў Бешанковіцкім раёне. Сёлета тут атрымалі 55 цэнтнераў з гектара зерневых культур, пры сярэднераённым паказчыку 32,6. Здаецца, гэтым усё сказана, але ж... Цытуем СБ: "Фермерское хозяйство "Терра Ностра"в Бешенковичском районе... Болей »
Як інфармуе Бешанковіцкі райвыканкам, аказваецца, у Бешанковічах ва ўсю ідзе дыялог аб зменах у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Аб зменах ў тую Канстытуцыю, большасць артыкулаў якой (свабода слова, друку, масавых мерапрыемстваў і г.д.) растаптаныя гэтай жа ўладай, якая ўзялася раптам ініцыяваць нейкі... Болей »
У перадапошні дзень старога года ў Бешанковічах на сесіі Бешанковіцкага раённага Савета выбралі дэлегатаў на Ўсебеларускі народны сход. Гэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў і старшыня Астровенскага сельскага Савета Андрэй Ганковіч. На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча... Болей »
Піша «Зара»: «У аўторак (2-га сакавіка)... з прадстаўнікамі працоўных калектываў райцэнтра, старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў сустрэліся дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу Г. Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта, і Г. Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.» Напэўна, сустрэча... Болей »
Чыноўнікі абстаўляюць тое так, нібыта гэта нармальна. Маўляў, такое жыццё. Тое, што на цэнтральнай сядзібе былога саўгаса імя Каранеўскага пасля гэтага закрыцця патухне мацнейшы ачаг культуры, не хвалюе анікога. 26 дзетак-дашкольнікаў, якія падрастаюць тут, будуць з першага класа жыць на колах. Чыноўнікі... Болей »
Шлюз на Крывінцы ў Старых Ранчыцах адстаяў зачыненым усю зіму. Яго не паламала ледаходам, ён не пацярпеў ад паводкі. Але напачатку траўня сюды завіталі работнікі Бачэйкаўскай ПМС, якія абслугоўваюць шлюз. Вялізны кран выдраў затвор шлюза з плаціны і пагрузіў на грузавік. Работнікі сабралі рыбу, якая... Болей »
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў статыстычныя даныя аб развіцці раёнаў і рэгіёнаў Беларусі за пяць месяцаў 2021 года ў параўнанні з гэтым жа перыядам 2020 года. Якія тэндэнцыі маюць месца ў Бешанковіцкім раёне? Па-першае, па-ранейшаму ідзе рэзкае скарачэнне колькасці людзей, занятых у эканоміцы.... Болей »
26-га ліпеня 2021 года, на пасаду першага намесніка старшыніначальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Бешанковіцкага райвыканкама прызначаны Мікалай Сцежкін, які да гэтага часу працаваў першым намеснікам старшыні Талачынскага райвыканкама. Мікалаю Сцежкіну 35 гадоў. З пятага класа ён... Болей »
Гісторыя амаль неверагодная, але: Фрыдрых Энгельс даслаў мне электронны ліст, дзе распавядае, што ён (дакладней, ягоны бессмяротны дух) наведаў нашыя Бешанковічы, менавіта вуліцу з назвай «вуліца Ф.Энгельса». Прыводжу дакладны змест ліста ў перакладзе на беларускую мову. Прывітанне, Георгі! Мы з табою... Болей »