- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прайшло два тыдні пасля галасавання 9-га жніўня. І за гэтыя два тыдні беларускі народ паказаў, што ён не будзе мірыцца з фальсіфіцыраванымі выбарамі. Маюцца тысячы доказаў фальсіфікацый на розных выбарчых участках. У Сеціве ёсць запісы размоваў, дзе праўладныя чыноўнікі "ламаюць" непакорных сяброў выбарчых камісій, прымушаючы тых падпісаць несапраўдныя пратаколы галасавання. БЕЛАРУСЬ СУПРАЦЬ ДЫКТАТУРЫ Галасаванне яшчэ не скончылася, а Ярмошына ўжо аб'явіла вынікі: Лукашэнка, на ейную думку, набраў за 80% галасоў. І гэта выклікала ў Беларусі выбух народнага гневу. Лукашэнка паспрабаваў дзейнічаць сілай. За чатыры наступныя дні (10 – 13 жніўня) у Беларусі нават па афіцыйных крыніцах было затрымана больш за 7 000 пратэстуючых. Усе яны былі жорстка збітыя. Такога страшнага збіцця гісторыя нашай краіны яшчэ не ведала. На вуліцах ад ужытай зброі і ў турмах пасля збіцця некалькі чалавек памерла. Яшчэ і сёння знаходзяць мёртвымі тых, хто прапаў у гэтыя дні без вестак. Але тэрор не спыніў пратэст. Наадварот, ён успыхнуў з такой неверагоднай сілай, што гэта ўлада, думаецца, яго ўжо не патушыць. Кожную нядзелю ("воскресенье") у розных гарадах краіны – Бешанковічы не выключэнне – адбываюцца дэманстрацыі пратэсту. У Мінску на такія дэманстрацыі выходзяць сотні тысяч людзей. Галоўнымі лозунгамі на іх застаюцца -- "Лукашэнка, сыходзь!".