be

Пошук

"rygoru-baradulinu-65-nevyadomy" Вынікі:
Рыгору Барадуліну - 65

Рыгору Барадуліну - 65


невядомы

Дыскусія ў Беларускім Пэн-цэнтры на тэму правоў і абавязкаў няўрадавых праваабарончых арганізацый. Гутараць: прэзыдэнт Пэн-цэнтра Карлас Шэрман і Гары Паганяйла зь Беларускага Хельсінскага камітэта. Форум мае сьвяточны характар у гонар 65-годзьдзя паэта Рыгора Барадуліна. Пасьля віншаваньняў сьпявае... Болей »

Рыгор Барадулін з чорным катом і без
epub

Рыгор Барадулін з чорным катом і без

Эсэ
Шапран Сяргей

Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна.... Болей »

Рыгор Барадулін і сучасная беларуская лірыка
pdf

Рыгор Барадулін і сучасная беларуская лірыка

вучэбна–метадычны дапаможнік
Астраух Аліна

Аўтар імкнецца праз манаграфічныя і аглядавыя тэмы як мага паўней прадставіць постаць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, падкрэсліць сутнасную адметнасць ягонай паэзіі ў кантэксце сённяшняга літаратурнага працэсу. Вылучаны найбольш важныя праблемы ідэйна-тэматычнага і жанрава-стылёвага развіцця... Болей »

Рыгор Барадулін. Кнігі ў фармаце ePub
epub

Рыгор Барадулін. Кнігі ў фармаце ePub

Выбраныя творы
Барадулін Рыгор

Нарадзіўся 24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка ва Ўшацкім раёне(цяпер вёска Гарадок) у сям’і Івана й Куліны Барадуліных. Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ ў Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод... Болей »

Паэтыка Рыгора Барадуліна
pdf

Паэтыка Рыгора Барадуліна

рытмічная арганізацыя верша
Дуброўскі Аляксандр

Кніга з’яўляецца першым манаграфічным даследаваннем рытмічнай арганізацыі верша Р. Барадуліна. Раскрыты заканамернасці функцыяніравання рытмічнай арганізацыі як кампанента паэтыкі верша. Прааналізаваны шырокі спектр версіфікацыйных форм у паэзіі Р. Барадуліна. Значная ўвага надаецца семантыцы рытму і... Болей »

Ксты
pdf

Ксты


Барадулін Рыгор

Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі... Болей »

Здубавецьця
pdf epub mobi fb2

Здубавецьця


Барадулін Рыгор

Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Р.Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму... Болей »

Бервенізацыя
pdf

Бервенізацыя


Барадулін Рыгор

Было б смешна, калі б я пачаў прадстаўляць чытачам Рыгора Барадуліна. Хто не ведае выдатнага нашага паэта, аднаго з найбольш дасканалых майстроў роднага слова? Даўно ўжо і «на вуха» і «на зуб» праверылі ягоны ядраны радок акадэмічныя гурманы-крытыкі, а нястомныя калегі-перакладчыкі шчодра рассыпалі ягоныя... Болей »

Рум
pdf

Рум

Новая кніга лірыкі
Барадулін Рыгор

Новую кнігу лірыкі вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна склалі вершы, напісаныя за апошнія гады. Яны розныя па тэматыцы. Але іх аб'ядноўвае адно — любоў да Радзімы, маці і матчыных песень, да блізкіх і далёкіх сяброў. Як і ў папярэдніх кнігах, мова паэта ярка метафарычная, вобразная, асветленая... Болей »

Навошта
pdf

Навошта

Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, у атачэньні фотаздымкаў Джона Кунстадтэра
Барадулін Рыгор

У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся. Дырэктар музея Алена Мацевасян... Болей »

Абсяг
pdf epub

Абсяг

Лірыка
Барадулін Рыгор

Новую кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг лланеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, ааймаўся... Болей »

Неруш
pdf

Неруш

лірыка
Барадулін Рыгор

Неруш — зборнік лірыкі Рыгора Барадуліна. Па розных дарогах прайшоў паэт: ад няскоранай цытадэлі Брэста да туманных берагоў Японскага мора, ад самых паўночных на зямлі гарадскіх агнёў да суровых перавалаў Паміра. Але дзе б ні праходзілі паэтавы дарогі — сэрца ягонае заставалася і застаецца на беларускай... Болей »

Прынамсі...
pdf epub

Прынамсі...

Вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы
Барадулін Рыгор

Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажад'аннем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліва.... Болей »

Вечалле
pdf

Вечалле

Кніга паэзіі
Барадулін Рыгор

Радзіма, любоў, каханне — гэтыя словы праходзяпь асноўным матывам новай кнігі лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Рыгора Барадуліна. Вобраз маці з гадамі ўсё бліжэй і балючэй для сэрца паэта. Назву кнізе дало ўшацкае возера Вечалле.... Болей »

Журавінка
pdf epub

Журавінка

Гумарыстычныя вершы, пародыі, эпіграмы
Барадулін Рыгор

У новую кнігу Р. Барадуліна ўвайшлі гумарыстычныя вершы, пародыі i эпіграмы. Дасціпным i трапным словам паэт бічуе ўсё адмоўнае, што яшчэ трапляецца ў нашым жыцці.... Болей »

Ксты

Ксты


Барадулін Рыгор

Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю - у кнізе «Ксты».... Болей »

Вершы

Вершы

аўдыё
Барадулін Рыгор

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская... Болей »

Лепей

Лепей

Рукапісы 1952 - 2013
Барадулін Рыгор

Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.... Болей »

Ксты
pdf

Ксты


Барадулін Рыгор

Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю – у кнізе «Ксты». Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць... Болей »

Anima
pdf

Anima


Барадулін Рыгор

Anima – па-латыні «душа». Душа вечная, бо яна ўдыхнута ў чалавека Усявышнім. Душа, дух, дыханне. Усё з душой жывое, без душы мёртвае. У кнізе Рыгора Барадуліна «Anima» роздум пра сутнасць жыцця, спроба сам-насам пагутарыць з Нябёсамі.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org