- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Было б смешна, калі б я пачаў прадстаўляць чытачам Рыгора Барадуліна. Хто не ведае выдатнага нашага паэта, аднаго з найбольш дасканалых майстроў роднага слова? Даўно ўжо і «на вуха» і «на зуб» праверылі ягоны ядраны радок акадэмічныя гурманы-крытыкі, а нястомныя калегі-перакладчыкі шчодра рассыпалі ягоныя пярліны па халодных і цёплых узбярэжжах і ўзгор'ях далёкіх ад Беларусі краёў. Многія тысячы аматараў паэзіі добра памятаюць, як Барадулін прызнаецца ў любові і ў каханні, як ён сумуе і вандруе, з кім сябруе і спрачаецца, дзе гасцюе і адпачывае. I ўяўляецца ім, відаць, шчыры і абаяльны ўшацкі хлопец з прасветленым тварам і хітравата прыжмуранымі вачамі, з запыленай кайстрай за плячамі, да верху напоўненай звонкімі песнямі, нібы залатымі арэхамі з віцебскіх ляшчыннікаў. Так ужо ён любіць сваю зямельку і землякоў, што гатовы ўсе дзяржаўныя знакі якасці звезці адусюль дадому. I такія ў яго незвычайныя і пявучыя словы — як жаваранкі з-пад жытняй мяжы... (Г. Бкраўкін, Сярдзіты Барадулін, фрагмэнт)