be
epub

Рыгор Барадулін з чорным катом і без

Шапран Сяргей
Эсэ

Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна. Што ж тычыцца яго паэтычных кніг, то, мусіць, апошняя – «У ката́ Мірона чорная карона», укладзеная паэткай Аксанай Спрынчан і выдадзеная «Кнігазборам». Кніга са сваёй таямнічай гісторыяй, пра якую, зрэшты, наўрад ці хто ведае хоць бы таму, што сам паэт маўчаў пра гэта. Кажуць: «Без кота и жизнь не та». Так было і ў Рыгора Барадуліна. Ён згадваў, што калі быў яшчэ хлопчыкам, дык у яго быў кот Мірон. І хоць маленькаму Рыгору хацелася сабаку, але ўсё жыццё ў яго былі каты́, прычым вулічныя. Так, аднаго ў сметніцы знайшлі, ён пражыў шэсць гадоў, пакуль не патрапіў пад машыну. Потым была рыжая котка з адпаведнай мянушкай – Рыжуля. Яе каціны век доўжыўся без двух месяцаў дваццаць адзін год. (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Шапран Сяргей
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
  • Copyright © 2023 by Сяргей Шапран; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Шапран Сяргей, Рыгор Барадулін з чорным катом і без. Эсэ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 220-224 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org