- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся. Дырэктар музея Алена Мацевасян назвала кнігу "ўдалай і унікальнай", а яе першую прэзентацыю — "гонарам для музея". А Алесь Камоцкі паведаміў, што аўтар выдання паабяцаў яшчэ раз сустрэцца са сваімі чытачамі 15 лютага, падчас закрыцця ў музеі выставы твораў Кунстадтэра, паведамляе "БелаПАН". Беларускія вершасказы — спецыфічны жанр, запачаткаваныя Алесем Разанавым. Гэта згусце паэтычнай мудрасці, зашыфраванае ў кароткія, амаль тэлеграфічныя спалучэнні словаў.