- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю – у кнізе «Ксты». Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуючых, апушчаных, загубленых духоўна – мноства.