Апынуўшыся на эміграцыі беларусы стваралі свой сьвет ня толькі дзякуючы друкарскаму станку. Яны аздаблялі прастору й сябе разнастайнымі рэчамі зь беларускай сымболікай. Натуральная частка штодзённага жыцьця — тыя рэчы ў некаторых сем’ях рабіліся элемэнтамі сямейнага побыту й гісторыі, перахоўваліся дзесяцігодзьдзямі. Менавіта дзякуючы гэткаму ашчаднаму стаўленьню захаваліся матэрыяльныя сьведкі эміграцыйнага існаваньня розных часоў. Пры гэтым вялікая калекцыя рэчаў, што паходзілі як з эміграцыі, гэтак яшчэ й з даваеннага жыцьця ў Беларусі, мэтанакіравана зьбіралася й захоўваецца ў музэі Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны. Ягоныя зборы, багатыя й каштоўныя, ужо рабіліся аб’ектам калі не спэцыяльнага вывучэньня, дык хоць павярхоўнага апісаньня. А вось калекцыя рэчаў, што захоўваюцца ў БІНіМе, дасюль яшчэ не трапляла ў поле зроку дасьледнікаў. Таму менавіта на ёй мы спынімся ў гэтым аповедзе. Чытаць увесь артыкул
Няма экспанатаў для адлюстраваньня, бо ўжыта зашмат фільтраў.
Зьмяніце, калi ласка, фільтры вышэй або адмяніце ўсе фільтры.